Днём 25 траўня расейскія войскі абстралялі спальны раён Харкава, сярод іншага, пад абстрэл трапіў будаўнічы гіпэрмаркет. Паводле апошніх зьвестак, у выніку абстрэлаў загінулі 16 чалавек.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачаліся 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першыя вынікі аб’явяць не пазьней за 29 траўня. У выбарах удзельнічаюць 11 выбарчых сьпісаў.
26 траўня ў Літве праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. У ім, як і 5 гадоў таму, сустрэліся цяперашні прэзыдэнт краіны Гітанас Наўседа і прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце.
У Канах завяршыўся 77-ы штогадовы кінафэстываль.
Падзеі 26 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведамляе пра хвалю затрыманьня калегаў, якая пачалася 20 траўня.
Гэта другая за месяц справа, заведзеная супраць палітзняволенага, які мусіў выйсці ў найбліжэйшыя месяцы.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведаміў пра чарговыя новаўвядзеньні ў абслугоўваньні кліентаў, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу іх прэс-рэлізаў.
Днём у суботу расейскія войскі абстралялі спальны раён Харкава, паведаміў мэр горада Ігар Церахаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пад абстрэл патрапіў будаўнічы гіпэрмаркет.
Стала вядома, што 15 траўня ва ўзросьце 96 гадоў памёр былы кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік.
Каардынацыйная рада (КР) ёсьць неад’емнай часткай структуры дэмакратычных сіл, плятформай для спрэчак і дыскусій, якая «дасьць магчымасьць беларусам уплываць на рашэньні сваіх лідэраў», заявіла Сьвятлана Ціханоўская 25 траўня ў сувязі з пачаткам выбараў у КР трэцяга складу.
З пачатку 2024 году краіны ЭЗ спынілі 17 071 спробу парушэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі (на 18,4% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году).
Польшча можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» на мяжы зь Беларусьсю, заявіў прэм'ер краіны, але на беларускім баку мяжы цяпер — рамонтныя працы.
Карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам удзельнічаць у галасаваньні на выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга складу, паведаміла 25 траўня старшыня выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Алена Прыходзька.
Крамы польскага абутку Wojas распрадаюць тавар і спыняюць працу ў Беларусі, паведамляе smartpress.by.
40-гадоваму менчуку, які з рэўнасьці цэлы год катаваў жонку, прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі».
Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдадзены раман «Зьзяньне» культавага амэрыканскага пісьменьніка Стывена Кінга.
ЗША перададуць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на 275 мільёнаў даляраў, у які, акрамя іншага, увойдуць боепрыпасы для РСЗА HIMARS і 155-мілімэтровыя снарады для артылерыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў з двухдзённым «афіцыйным» візытам у Менск 23 траўня вечарам. Гэта яго другі замежны візыт пасьля інаўгурацыі на пачатку траўня. Першы Пуцін зрабіў у Кітай.
«ГардСэрвіс» — адзіная ў Беларусі прыватная ахоўная кампанія з правам ужываньня службовай і цывільнай зброі.
Краіны-партнэры Ўкраіны павінны адмяніць забарону на прымяненьне іх зброі для ўдараў па аб’ектах на тэрыторыі Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік NATO Енс Столтэнбэрг у інтэрвію выданьню The Economist.
Падзеі 25 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пікет, закліканы прыцягнуць увагу да праблемы доўгага разгляду прашэньняў беларусаў аб палітычным прытулку, адбыўся 24 траўня перад Дэпартамэнтам міграцыі МУС Грузіі ў Тбілісі.
Польшча можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» на мяжы з Беларусьсю, заявіў прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск.
Насьпеў час умацаваць супрацоўніцтва Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) і беларускіх дэмакратычных сіл, заявіла 24 траўня кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятлана Ціханоўская на пасяджэньні Сталага камітэту ПАРЭ.
У Горадзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за «падрыхтоўку дывэрсій» судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі Аляксея Кулікова.
Міжнародны суд ААН у Гаазе пастанавіў, што Ізраіль павінен неадкладна спыніць наступ у горадзе Рафах на поўдні сэктара Газа.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін учора і сёньня вялі перамовы ў Менску.
У Менску прайшлі перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін гатовы спыніць вайну ва Ўкраіне і пагадзіцца на перамір’е, пры якім войскі застануцца на цяперашняй лініі фронту. Пра гэта ў пятніцу піша агенцтва Reuters са спасылкай на чатыры расейскія крыніцы.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, хутчэй за ўсё, прапусьціць сустрэчу па Ўкраіне ў Швайцарыі ў наступным месяцы дзеля мерапрыемства па зборы сродкаў на ягоную далейшую выбарчую кампанію, піша Bloomberg.
У часе супольнай апэрацыі з калегамі з Польшчы ў 2023 годзе на тэрыторыі краін Эўразьвязу ўжо затрымалі частку мігрантаў.
Алене Масьлюковай інкрымінуюць «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
У пятніцу, 24 траўня, Рада ЭЗ зацьвердзіла абноўлены Шэнгенскі памежны кодэкс, які рэглямэнтуе кіраваньне ўнутранымі і зьнешнімі межамі, а таксама правілы памежнага кантролю асоб, якія перасякаюць вонкавыя межы ЭЗ, паведамляе прэс-служба ведамства.
Форум пройдзе 3–4 жніўня ў Вільні.
Пазбаўленьне свабоды з палітычнай прычыны — гэта вельмі складаны досьвед. А калі ўявіць, што зьняволены належыць да нейкай уразьлівай групы, то адбыцьцё пакараньня становіцца зусім невыносным. Пра гэтыя групы расказалі ўдзельнікі кангрэсу аб палітзьняволеных у Беларусі, які праходзіць у Празе.
Раней стала вядома пра намер расейскіх уладаў у аднабаковым парадку зьмяніць марскія межы зь Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры.
Аляксандар Бортнікаў падкрэсьліў, што адной з мэтаў тэракту было «нанясеньне шкоды дачыненьням краін Садружнасьці з выкарыстаньнем рэлігійнага і нацыянальнага чыньнікаў».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Уладзімеру Гундару, якога ўжо 8 месяцаў трымаюць у магілёўскай турме, дазволілі зрабіць тэлефонны званок сваякам пасьля больш як месячнага перапынку.
Пра шпіталізацыю сьвятара нічога не паведамлялася, таксама не было і публічнага закліку да вернікаў аб малітве за яго ацаленьне, піша Catholic.by.
Дыпляматы, навукоўцы, журналісты, прадстаўнікі культуры і літаратуры заходніх краін заявілі аб сваёй падтрымцы харкаўскага выдавецтва Vivat, чыю друкарню абстралялі расейскія войскі. 24 траўня ў Харкаве абвясьцілі дзень жалобы.
Праваабаронца Павал Сапелка мяркуе, што для ўладаў цяпер зручны момант, каб вызваліць палітвязьняў з гуманітарнага сьпісу.
Цяпер лягчэй заблякаваць адпраўку паведамленьняў.
Віктар Хрэнін сустрэў свайго расейскага калегу на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах.
Завочны суд у дачыненьні Франака Вячоркі пачнецца 31 траўня ў 10:30 у Менску.
Зьмены ў выбарчых сьпісах адбываюцца за дзень да волевыяўленьня беларусаў.
Выбарчая камісія ў Каардынацыйную раду прапанавала Аляксандру Азараву зьняць сваю кандыдатуру з выбараў, або здымуць увесь сьпіс «Закон і правапарадак». Азараў сваёй кандыдатуры ня зьняў.
Загрузіць яшчэ