Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых у выніку абстрэлаў Харкава вырасла да 16, параненыя 68 мірных жыхароў

абноўлена

Пажарныя тушаць агонь у будаўнічым гіпэрмаркеце. Харкаў, 25 траўня 2024 году
Пажарныя тушаць агонь у будаўнічым гіпэрмаркеце. Харкаў, 25 траўня 2024 году

Днём 25 траўня расейскія войскі абстралялі спальны раён Харкава, сярод іншага, пад абстрэл трапіў будаўнічы гіпэрмаркет. Паводле апошніх зьвестак, у выніку абстрэлаў загінулі 16 чалавек.

Па стане на 16:11 менскага часу колькасьць загінулых ад абстрэлу будаўнічага супэрмаркета вырасла да 16 чалавек, паведаміў 26 траўня кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Пацярпелі 43 чалавекі.

Што да ракетнага абстрэлу цэнтру Харкава, колькасьць пацярпелых вырасла да 25 чалавек, сярод іх — 14-гадовы хлопчык. Агулам у выніку расейскіх удараў па Харкаве ўчора раненьні атрымалі 68 мірных жыхароў, паведамілі ў Харкаўскай абласной пракуратуры.

25 траўня ўкраінскія ўлады паведамілі пра абстрэл цэнтру Харкава. Мэр Ігар Церахаў распавёў, што ў выніку трапляньня ракеты С-300 разбураная майстэрня адукацыйнай установы, пашкоджаны 31 аўтамабіль, выбіта шкло ў некалькіх шматпавярховіках вакол.

Пажар у гіпэрмаркеце Харкава, 25 траўня 2024 году

На будаўнічы гіпэрмаркет «Эпіцэнтар» у спальным раёне Харкава 25 траўня скінулі дзьве кіраваныя авіябомбы, заявіў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Паводле яго, у выніку там узьнік маштабны пажар плошчай 15 тысяч квадратных мэтраў, які ўдалося патушыць толькі пад раніцу. Мэр Харкава Ігар Церахаў раней напісаў, што расейскія войскі, мяркуючы па ўсім, наносілі ўдар менавіта па гандлёвым цэнтры. Сярод загінулых ёсьць супрацоўнікі гіпэрмаркета.

У Расеі неафіцыйна прызналі ўдар па Харкаве. Расейскія СМІ са спасылкай на «сілавыя структуры» сьцьвярджаюць, што ў гандлёвым цэнтры ўкраінскія вайскоўцы нібыта «разьмясьцілі вайсковы склад».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG