За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2060 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.
Беларусь накіравала 700 мільёнаў рублёў на барацьбу з COVID-19, паведаміў намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка.
Дасьледнікі выявілі больш высокую, чым чакалася, рызыку міякардыту (запаленьня сардэчнай мышцы) у маладых мужчын пасьля поўнай вакцынацыі.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2032 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19, памерлі 15 чалавек.
Штрафы за ігнараваньне антыкаранавірусных захадаў пакуль ня ўводзяць, аднак санкцыі ўжо зьявіліся.
Журналісты Zerkalo.io атрымалі лічбы пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў Менску. У некаторыя дні колькасьць выпадкаў у Менску была большая за 3 тысячы.
Ад 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковае нашэньне масак і захаваньне дыстанцыі ў грамадзкіх месцах. У першую чаргу гэта датычыць грамадзкага транспарту і ўстановаў гандлю. Аднак новыя патрабаваньні выонваюць далёка ня ўсе. Кадры зь менскага мэтро і крамаў.
«Светлагорскхімвалакно» паведаміла сваім пакупнікам, што ўвесь абʼём тэхнічнага кіслароду, які выпускае прадпрыемства, цяпер ідзе на патрэбы раённага шпіталя.
Паводле статысткі Мінздароўя, за мінулыя содні зафіксавалі 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 сьмярцей пацыентаў.
Пасьля паведамленьняў пра пабочныя эфэкты ў Ісьляндыі вырашылі пакуль што не прышчапляць вакцынай Moderna, балазе ў краіне дастаткова прэпаратаў Pfizer.
У Віцебску за паўмесяца колькасьць перапрафіляваных ложкаў вырасла амаль утрая.
Гэтую норму ўнесьлі спэцыялісты Міністэрства аховы здароўя ў санітарныя нормы і правілы, якія датычаць прафіляктыкі грыпу і COVID-19.
Жанчына зь Менску на 8-м месяцы цяжарнасьці захварэла на COVID-19. Два тыдні яна лячылася ў менскай лякарні № 6. Цяпер яна ўсім раіць вакцынавацца і не ігнараваць першых сымптомаў COVID-19, а ў першы ж дзень іх зьяўленьня зьвяртацца па мэдыцынскую дапамогу.
Раней расейскія ўлады заявілі, што рашэньне аб ухваленьні вакцыны ад COVID-19 тармозіцца з адміністрацыйных прычын.
Ініцыятыва «Здароўе за кратамі» распрацавала анкеты, каб высьветліць стан здароўя людзей, якія адбывалі арышты.
Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за паўтара года пандэміі каранавірусу ў краіне памерла толькі крыху больш за 4200 чалавек.
Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Merck абвясьціла аб стварэньні таблеткі, якая дапамагае прадухіліць разьвіцьцё сур’ёзных сымптомаў і шпіталізацыю пры захворваньні на каранавірусную інфэкцыю.
Сэрыя дасьледаваньняў паказала, што вакцына Moderna пасьля некалькіх месяцаў кампаніі вакцынацыі аказалася больш моцнай, чым вакцына Pfizer-BioNTech.
Паводле прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 1872 пацыенты з COVID-19. Выпісаны 951 чалавек, памерлі 12.
Пытаньне пра магчымасьць атрыманьня заходніх вакцынаў уздымалася ў тым ліку ад таго, што «Спутнік V» і Sinopharm ня ўхваленыя ў Эўразьвязе і шэрагу іншых краін, а гэта істотна перашкаджае свабодзе турызму.
Прэпарат закліканы прадухіліць рэплікацыю віруса ў арганізьме тых, хто трапіў пад яго ўзьдзеяньне.
Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства здароўя, дзьве дозы вакцыны ад COVID-19 атрымалі 1,571 мільёна беларусаў.
Чыноўнікі даўно запэўніваюць, што ў беларусаў будзе магчымасьць выбіраць, якой вакцынай прышчапіцца. Але папраўдзе выбар пакуль невялікі: паміж расейскім «Cпутником V» і кітайскай вакцынай Vero Cell. Разьбіраліся, чаму дагэтуль няма з чаго выбіраць.
Для новага расьсьледаваньня ствараецца каманда з 20 экспэртаў. У ліку іншага ёй могуць даручыць праверыць магчымасьць зьяўленьня вірусу SARS-CoV-2 у лябараторыі.
Як выявілася, строгае заканадаўства па «наркатычных» артыкулах не спрыяе зьніжэньню спажываньня наркотыкаў і псыхатропаў.
У мінулыя гады сьмяротнасьць у стацыянарах Беларусі ніколі не перавышала 1,5%, у 2019 годзе яна была 1,43 %, а ў 2020 годзе стала 2,51%.
Міністэрства здароўя Беларусі правяло нараду аб праблемных момантах арганізацыі ПЦР-тэставаньня для тых, хто выяжджае за мяжу. У сустрэчы бралі ўдзел турапэратары, прадстаўнікі лябараторый, цэнтры эпідэміялёгіі.
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веньямін выступіў з адмысловым зваротам з нагоды павялічэньня выпадкаў захворваньня на каранавірусную інфэкцыю.
23 верасьня ў Беларусі зарэгістравалі 1973 новых хворых на COVID-19. Гэта на 16 менш, чым напярэдадні, калі была рэкордная лічба за ўвесь час пандэміі.
Міністэрства аховы здароўя прыпыніла правядзеньне прафіляктычных мэдычных аглядаў з 21 верасьня. Прычына — павелічэньне колькасьці хворых на COVID-19.
Праект закліканы дапамагчы пацярпелым ад рэпрэсій беларусам справіцца з псыхалягічнымі траўмамі і дыскамфортам.
Траціну шпітальнага фонду краіны перапрафілявалі пад хворых на «карону». Удвая больш пацыентаў, чым пры папярэдніх хвалях, маюць патрэбу ў кіслароднай падтрымцы, адзначаюць мэдыкі. Аднак вакцынаваныя пацыенты хваробу пераносяць значна лягчэй.
Міністэрства аховы здароўя разглядае закупку 100 тысяч доз амэрыканскай вакцыны Pfizer. Аднак «хацела б быць упэўненым, што ў Беларусі будзе такая колькасьць ахвотных прышчапіцца гэтай вакцынай».
За мінулыя содні выявілі 1986 новых хворых на COVID-19. Гэта самая вялікая лічба за ўвесь час пандэміі.
У Беларусі зафіксаваны чарговы рэкорд па колькасьці захварэлых на каранавірус за суткі — 1979.
Што такое празьмернае лячэньне ў анкалёгіі і чаму яго лепей пазьбягаць? У якіх выпадках хворым на рак варта адмовіцца ад шпіталя і лячэньня? Што такое этычны тэстамэнт? Чаму на апошняй стадыі хвораму на рак абавязкова трэба даваць наркатычныя сродкі дзеля абязбольваньня?
Гэта сутачны рэкорд за ўвесь час вядзеньня афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя.
Колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу расьце з канца жніўня. За апошнія суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 1 888 пацыентаў з COVID-19, памерлі 12 пацыентаў з выяўленай каранавируснай інфэкцыяй.
Дзьмітры Шаўцоў стаў генэральным сакратаром арганізацыі, раней ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і зацьвярджаў вынікі на сфальсыфікаваных выбарах прэзыдэнта-2020.
Ва ўсіх абласьцях Беларусі зафіксавалі асяродкі афрыканскай чумы сьвіней, ёсьць выпадкі птушынага грыпу і хваробы Ньюкасла. Жывёлы, якіх мусілі б утылізаваць, трапляюць у беларускія крамы і на экспарт.
Паразмаўлялі зь сёлетняй выпускніцай і былой кіраўніцай незалежнага прафсаюзу студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Анастасіяй Махамет. Дзяўчына расказала, чаму студэнтам важна сябе абараняць, а таксама пра праблемы разьмеркаваньня.
Беларускія мэдыкі чакаюць уздыму захворваньня на каранавірус.
У Рагачове, што ў Гомельскай вобласьці, ад пачатку пандэміі дыягназ «каранавірусная інфэкцыя» паставілі 30% гараджанаў.
Куба стала першай у сьвеце краінай, якая распачала вакцынацыю дзяцей ад двух гадоў. Для прышчэпак выкарыстоўваюцца мясцовыя прэпараты Abdala і Soberana. Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя яны пакуль не прызнаныя.
Лекар праходзіць падазраваным у крымінальнай справе. Ягоны сябар думае, што справа тычыцца падтрымальнай тэрапіі.
Тысячы беларусаў у час пандэміі апынуліся ў вымушанай эміграцыі, у краінах блізкага і далёкага замежжа. Свабода даведалася, ці лёгка іншаземцам вакцынавацца за мяжой. Аказалася, прасьцей за ўсё атрымаць прышчэпку ў Польшчы і Літве. Ва Ўкраіне і Грузіі складаней.
Самалёт з 1,5 млн доз вакцыны супраць COVID-19 вылецеў з Пэкіну ў Беларусь, паведаміў афіцыйны Тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Паводле дадзеных Унівэрсытэту Гопкінза, у ліпені Расея выйшла на першае месца ў сьмяротнасьці ад каранавірусу ў сьвеце. Апублікаваная ў жніўні справаздача заснавана на зьвестках апэратыўнага штабу барацьбы з эпідэміяй у Расеі.
У кіраўніцтве ЭЗ заявілі аб дасягненьні пастаўленай раней мэты цалкам вакцынаваць ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 да канца лета 70% дарослага насельніцтва.
Загрузіць яшчэ