Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 2 тысячы. Афіцыйна зафіксавалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2032 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19, памерлі 15 чалавек.

Міністэрства аховы здароўя ўпершыню за пандэмію падало лічбу, большую за 2 тысячы.

За ўвесь час вядзеньня афіцыйнай статыстыкі па COVID-19 у Беларусі

  • захварэлі 561 753 чалавекі,
  • ачунялі 535 790,
  • памерлі 4319.

Папярэдні сутачны рэкорд быў 2 кастрычніка — 1998 новых выпадкаў.

12 кастрычніка zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базы новых хворых у Менску. Зь яе вынікае, што ў некаторыя дні толькі ў Менску рэгістравалі больш за тры тысячы ковідных пацыентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG