Паводле статысткі Мінздароўя, за мінулыя содні зафіксавалі 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 сьмярцей пацыентаў.
Агулам ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя:
- 555 793 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19,
- ачунялі 531 186 чалавек з пацьверджаным дыягназам COVID-19,
- памерлі 4275 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
«У нас 6-8 чалавек гіне ў суткі з падазрэньнем на COVID. І мы ўсіх у паталягаанатама правяраем. І не заўсёды гэта пацьвярджаецца», — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію CNN, апублікаваным 2 кастрычніка.