Такія зьвесткі вынікаюць са зборніка, апублікаванага Рэспубліканскім навукова-практычны цэнтрам мэдычных тэхналёгій, што заўважыла незалежнае аб’яднаньне мэдыкаў «Белые халаты».
Лічбы па сьмяротнасьці ў стацыянарах, прыведзеныя ў зборніку, нечакана рэзка ўзрасьлі ў параўнаньні з папярэднімі гадамі: у мінулыя гады, якія згадваюцца ў зборніку, сьмяротнасьць у стацыянарах Беларусі ніколі не перавышала 1,5%, у 2019 годзе яна была 1,43 %, а ў 2020 годзе стала 2,51%.
Цікава, што ў 2020 годзе колькасьць шпіталізаваных у Беларусі зьнізілася: у 2019 годзе было шпіталізавана 2 856 326 чалавек, а ў 2020-м — 2 264 242 чалавекі.
Простыя падлікі паказваюць, што ў 2019 годзе ў шпіталях памерлі 40 845 чалавек. У 2020 годзе — 56 832. Такім чынам колькасьць памерлых у шпіталях Беларусі ў 2020 годзе вырасла на 39%.
Паводле зборніку, рэзка і нечакана вырасла сьмяротнасьць у шпіталях шмат ад якіх захворваньняў. Ад чаго паміралі ў шпіталях згодна з афіцыйнай статыстыкай:
Паводле статыстыкі, рэзка ўзрасла сьмяротнасьць ад захворваньняў сэрца, атручэньняў, хваробаў пячонкі і інш. А вось зь лічбаў па пнэўманіях можна і не зразумець, што ў нас пандэмія COVID — сьмяротнасьць узрасла з 0,82% да 1,53 % ад «тых, хто выбыў».