Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё забірае шпіталь. Сьветлагорскае «Хімвалакно» паведаміла пакупнікам, што больш ня можа прадаваць ім кісларод


Грузавік з кіслароднымі балёнамі каля сьветлагорскага шпіталя, архіўнае фота
Грузавік з кіслароднымі балёнамі каля сьветлагорскага шпіталя, архіўнае фота

«Светлагорскхімвалакно» паведаміла сваім пакупнікам, што ўвесь абʼём тэхнічнага кіслароду, які выпускае прадпрыемства, цяпер ідзе на патрэбы раённага шпіталя.

Дакумэнтам са Свабодай падзяліліся чытачы.

Прадпрыемства праз складаную эпідэміялягічную сытуацыю перайшло ў рэжым жорсткай эканоміі расходу кіслароду для тэхнічных мэтаў, гаворыцца ў лісьце за подпісам генэральнага дырэктара Васіля Касьцюкевіча.

Максымум на што гатовы вытворца — у экстраных аварыйных выпадках выдзяляць ня больш за 1-2 балёны на дзень.

«Светлагорскхімвалакно» прадукуе тэхнічны і мэдычны кісларод больш за 40 гадоў.

Адзін 40-літровы балён зьмяшчае крыху больш за 6 кубамэтраў кіслароду. Для інгалятара з маскай такога балёну хопіць на некалькі сутак, для апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — на адны суткі.

У Гомельскай вобласьці за паўмесяца колькасьць перапрафіляваных ложкаў для кавідных хворых у шпіталях вырасла на 52%. Усяго такіх ложкаў цяпер — 36% ад наяўных у рэгіёне.

Паводле статысткі Мінздароўя, за мінулыя содні зафіксавалі 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 сьмярцей пацыентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG