У Рагачове, што ў Гомельскай вобласьці, ад пачатку пандэміі дыягназ «каранавірусная інфэкцыя» паставілі 9959 гараджанам. Пра гэта расказаў загадчык раённай паліклінікі Андрэй Кацічаў тутэйшай газэце «Свабоднае слова».
Паводле райвыканкаму, у Рагачове жыве 33 044 чалавек. Гэта значыць, на каранавірусную інфэкцыю перахварэлі 30% жыхароў.
У той жа час паводле Міністэрства аховы здароўя ўсяго ў Беларусі зарэгістравалі 493 818 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Гэта крыху больш за 5% ад насельніцтва краіны.
«Свабоднае слова» таксама паведаміла, што ў Рагачоўскім шпіталі для COVID-пацыентаў перапрафілявалі два аддзяленьні — інфэкцыйнае і тэрапэўтычнае.
Прышчапіліся ад каранавірусу каля 19% жыхароў Рагачоўскага раёну.