Бясплатную псыхалягічную дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі прапануе праект Samopomo.ch.
Сайт ініцыятывы распрацавалі экспэрты Нацыянальнага інстытуту псыхічнага здароўя Чэхіі пры прафэсійным укладзе і гарантыях псыхолягаў Міністэрства ўнутраных спраў краіны, а таксама войска, паліцыі і пажарна-ратавальнай службы.
Для аналізу праблемаў праект прапаноўвае прайсьці некалькі псыхалягічных тэстаў, якія ёсьць на інтэрнэт-старонцы. Зварот жа да спэцыялістаў можа быць ананімны.