Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў, якія прайшлі праз арышты, просяць запоўніць анкеты пра стан здароўя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ініцыятыва «Здароўе за кратамі» распрацавала анкеты, каб высьветліць стан здароўя людзей, якія адбывалі арышты.

Ініцыятыва «Здароўе за кратамі», створаная лекарамі і праваабаронцамі, працуе над дакумэнтаваньнем парушэньняў права на ахову здароўя ў месцах адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў Беларусі пасьля падзей жніўня 2020 году.

Спэцыялісты абяцаюць аказаць кансультатыўную мэдычную, псыхалягічную і юрыдычную дапамогу людзям, чыё права на ахову здароўя было парушана.

Ініцыятыва просіць людзей, якія адбывалі адміністрацыйны арышт пасьля 9 жніўня 2020 году, ананімна адказаць на пытаньні анкеты.

Вядома, што, пачынаючы са жніўня 2020 году, сотні людзей, якія знаходзіліся пад адміністрацыйнымі арыштамі, а таксама пад арыштамі ў крымінальных справах, перахварэлі на COVID-19, таксама скардзіліся на антысанітарныя ўмовы, шэраг іншых хваробаў, якія займелі ў час арыштаў.

Спампаваць кнігу прафэсара Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе» з сэрыі «Біблятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя» можна ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG