Супрацоўніца Манчэстэрскага гарадзкога ўнівэрсытэту, мікрабіёляг Вікторыя Дароніна тлумачыць, як працуюць даступныя ў Беларусі прышчэпкі.
Папярэдні рэкорд не пратрымаўся і тыдня.
Аляксандар Лукашэнка загадаў спыніць будаваць лякарні і школы, а вызваленыя грошы раздаць лекарам і настаўнікам.
Калі коратка, то навукоўцы сьцьвярджаюць, што так званы натуральны імунітэт вар’іруецца ад пацыента да пацыента. Імунізацыя па-ранейшаму застаецца найлепшым крокам пасьля выздараўленьня ад хваробы.
Па словах маці, яе дачка, у якой засталіся трое дзяцей, памерла ў адным з гомельскіх шпіталяў.
«Лекары, чыноўнікі ад аховы здароўя, якія сядзяць тут, — у паліклінікі і прымайце людзей, вядзіце дыспансэрызацыю», — распарадзіўся Лукашэнка.
У Літве беларускія мэдыкі стварылі новую арганізацыю — для дапамогі суайчыньнікам у выгнаньні і прыцягненьня ўвагі да тэмы права на здароўе ў беларускіх турмах.
Ва Ўкраіне і Расеі мэдыя паведамлялі пра пашырэньне фальшывых сэртыфікатаў аб вакцынацыі. Людзі рабілі іх, бо не хацелі прышчапляцца. Але сэртыфікаты ім былі патрэбны для падарожжаў ці для працадаўцаў. Падобна, што ў Беларусі гэта ня стала масавай зьявай, тым ня менш прэцэдэнты ёсьць.
Анколяг Надзя Пятроўская расказвае, якія рызыкі нясе пандэмія для анкапацыентаў, чаму рак — адно зь першых паказаньняў для вакцынацыі, і як пандэмія адбілася на дыягностыцы анкалягічных хваробаў, і чаму падчас пандэміі COVID-19 колькасьць людзей, якім упершыню дыягнаставалі рак, значна зьменшылася.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2068 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2073 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.
Журналісты Zerkalo.io атрымалі ад свайго чытача базу пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў Віцебску.
Мікрабіёляг Вікторыя Дароніна расказвае, чаму прышчэпка — адзіны надзейны спосаб барацьбы з пандэміяй, параўноўвае вакцыну з адмычкай, тлумачыць, як яна дзейнічае, і разбурае найбольш распаўсюджаныя міты пра вакцынацыю.
Працаўнікі менскіх мэдычных устаноў расказалі Свабодзе пра становішча на сваіх месцах працы падчас эпідэміі COVID-19.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2052 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.
Нягледзячы на вялікі аб’ём навуковай і мэдычнай інфармацыі з усяго сьвету пра тое, што прышчэпкі супраць каранавірусу ратуюць мільёны жыцьцяў, у Беларусі шырока распаўсюджаныя ковіддысыдэнцкія настроі, шмат хто па-ранейшаму ня хоча рабіць сабе прышчэпку.
Каля 5-й гадзіны раніцы ў менскім шпіталі хукай дапамогі загарэўся камутацыйны блёк падачы кіслароду на кіслароднай станцыі, што месьціцца ў асобным будынку.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2060 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.
Беларусь накіравала 700 мільёнаў рублёў на барацьбу з COVID-19, паведаміў намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка.
Дасьледнікі выявілі больш высокую, чым чакалася, рызыку міякардыту (запаленьня сардэчнай мышцы) у маладых мужчын пасьля поўнай вакцынацыі.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2032 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19, памерлі 15 чалавек.
Штрафы за ігнараваньне антыкаранавірусных захадаў пакуль ня ўводзяць, аднак санкцыі ўжо зьявіліся.
Журналісты Zerkalo.io атрымалі лічбы пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў Менску. У некаторыя дні колькасьць выпадкаў у Менску была большая за 3 тысячы.
Ад 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковае нашэньне масак і захаваньне дыстанцыі ў грамадзкіх месцах. У першую чаргу гэта датычыць грамадзкага транспарту і ўстановаў гандлю. Аднак новыя патрабаваньні выонваюць далёка ня ўсе. Кадры зь менскага мэтро і крамаў.
«Светлагорскхімвалакно» паведаміла сваім пакупнікам, што ўвесь абʼём тэхнічнага кіслароду, які выпускае прадпрыемства, цяпер ідзе на патрэбы раённага шпіталя.
Паводле статысткі Мінздароўя, за мінулыя содні зафіксавалі 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 сьмярцей пацыентаў.
Пасьля паведамленьняў пра пабочныя эфэкты ў Ісьляндыі вырашылі пакуль што не прышчапляць вакцынай Moderna, балазе ў краіне дастаткова прэпаратаў Pfizer.
У Віцебску за паўмесяца колькасьць перапрафіляваных ложкаў вырасла амаль утрая.
Гэтую норму ўнесьлі спэцыялісты Міністэрства аховы здароўя ў санітарныя нормы і правілы, якія датычаць прафіляктыкі грыпу і COVID-19.
Жанчына зь Менску на 8-м месяцы цяжарнасьці захварэла на COVID-19. Два тыдні яна лячылася ў менскай лякарні № 6. Цяпер яна ўсім раіць вакцынавацца і не ігнараваць першых сымптомаў COVID-19, а ў першы ж дзень іх зьяўленьня зьвяртацца па мэдыцынскую дапамогу.
Раней расейскія ўлады заявілі, што рашэньне аб ухваленьні вакцыны ад COVID-19 тармозіцца з адміністрацыйных прычын.
Ініцыятыва «Здароўе за кратамі» распрацавала анкеты, каб высьветліць стан здароўя людзей, якія адбывалі арышты.
Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за паўтара года пандэміі каранавірусу ў краіне памерла толькі крыху больш за 4200 чалавек.
Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Merck абвясьціла аб стварэньні таблеткі, якая дапамагае прадухіліць разьвіцьцё сур’ёзных сымптомаў і шпіталізацыю пры захворваньні на каранавірусную інфэкцыю.
Сэрыя дасьледаваньняў паказала, што вакцына Moderna пасьля некалькіх месяцаў кампаніі вакцынацыі аказалася больш моцнай, чым вакцына Pfizer-BioNTech.
Паводле прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 1872 пацыенты з COVID-19. Выпісаны 951 чалавек, памерлі 12.
Пытаньне пра магчымасьць атрыманьня заходніх вакцынаў уздымалася ў тым ліку ад таго, што «Спутнік V» і Sinopharm ня ўхваленыя ў Эўразьвязе і шэрагу іншых краін, а гэта істотна перашкаджае свабодзе турызму.
Прэпарат закліканы прадухіліць рэплікацыю віруса ў арганізьме тых, хто трапіў пад яго ўзьдзеяньне.
Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства здароўя, дзьве дозы вакцыны ад COVID-19 атрымалі 1,571 мільёна беларусаў.
Чыноўнікі даўно запэўніваюць, што ў беларусаў будзе магчымасьць выбіраць, якой вакцынай прышчапіцца. Але папраўдзе выбар пакуль невялікі: паміж расейскім «Cпутником V» і кітайскай вакцынай Vero Cell. Разьбіраліся, чаму дагэтуль няма з чаго выбіраць.
Для новага расьсьледаваньня ствараецца каманда з 20 экспэртаў. У ліку іншага ёй могуць даручыць праверыць магчымасьць зьяўленьня вірусу SARS-CoV-2 у лябараторыі.
Як выявілася, строгае заканадаўства па «наркатычных» артыкулах не спрыяе зьніжэньню спажываньня наркотыкаў і псыхатропаў.
У мінулыя гады сьмяротнасьць у стацыянарах Беларусі ніколі не перавышала 1,5%, у 2019 годзе яна была 1,43 %, а ў 2020 годзе стала 2,51%.
Міністэрства здароўя Беларусі правяло нараду аб праблемных момантах арганізацыі ПЦР-тэставаньня для тых, хто выяжджае за мяжу. У сустрэчы бралі ўдзел турапэратары, прадстаўнікі лябараторый, цэнтры эпідэміялёгіі.
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веньямін выступіў з адмысловым зваротам з нагоды павялічэньня выпадкаў захворваньня на каранавірусную інфэкцыю.
23 верасьня ў Беларусі зарэгістравалі 1973 новых хворых на COVID-19. Гэта на 16 менш, чым напярэдадні, калі была рэкордная лічба за ўвесь час пандэміі.
Міністэрства аховы здароўя прыпыніла правядзеньне прафіляктычных мэдычных аглядаў з 21 верасьня. Прычына — павелічэньне колькасьці хворых на COVID-19.
Праект закліканы дапамагчы пацярпелым ад рэпрэсій беларусам справіцца з псыхалягічнымі траўмамі і дыскамфортам.
Траціну шпітальнага фонду краіны перапрафілявалі пад хворых на «карону». Удвая больш пацыентаў, чым пры папярэдніх хвалях, маюць патрэбу ў кіслароднай падтрымцы, адзначаюць мэдыкі. Аднак вакцынаваныя пацыенты хваробу пераносяць значна лягчэй.
Загрузіць яшчэ