Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі беларуса, якога на радзіме абвінавачваюць у «распальваньні варожасьці» і «рэабілітацыі нацызму»


Ілюстрацыйнае фота. Паліцыя Расеі
Ілюстрацыйнае фота. Паліцыя Расеі

37-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі раніцай 14 лістапада на вуліцы Кржыжаноўскага ў Санкт-Пецярбургу. У Беларусі мужчыну абвінавачваюць у «распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці ці варажнечы» і «рэабілітацыі нацызму», паведамляе АН «Оперативное прикрытие».

«З 2010 па 2020 год беларус праз сацыяльную сетку разьмяшчаў матэрыялы, накіраваныя на распальваньне сацыяльнай варожасьці, рэабілітацыю нацызму, даступныя для агляду неабмежаванаму колу карыстальнікаў, супраць народаў, якія жывуць на тэрыторыі Каўказу. 16 верасьня яго аб’явіла ў вышук міліцыя Барысаўскага раёну», — паведамляюць расейскія СМІ.

Паведамляецца, беларуса даставілі ў дзяжурную частку аддзела паліцыі Неўскага раёну Санкт-Пецярбургу. У якасьці меры стрыманьня яго ўзялі пад варту.

  • Праваабаронцам вядома пра дзясяткі выпадкаў, калі беларусаў, якіх перасьледавалі з палітычных матываў, затрымлівалі ў Расеі і экстрадавалі ў Беларусь, нягледзячы на пагрозу катаваньняў і забароны Эўрапейскага суду. Таксама вядомыя выпадкі затрыманьня беларусаў і ў іншых краінах СНД.
  • Летась у красавіку кіраўнік беларускага МУС Іван Кубракоў казаў, што амаль 30% людзей, абвешчаных у вышук беларускай міліцыяй, хаваюцца на тэрыторыі Расеі.
  • Толькі за 23-24 кастрычніка ў межах міждзяржаўнай апэрацыі «Вышук» у краінах СНД затрымалі больш за 300 чалавек, абвешчаных у вышук у Беларусі, зь іх больш за 140 — у Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG