За апошнія суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 1888 пацыентаў з COVID-19, памерлі 12 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агулам колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу расьце з канца жніўня. Да гэтага найбольшая колькасьць хворых была ўзімку: 29 студзеня было зафіксавана 1867 захворваньняў на COVID-19. Пасьля гэтага колькасьць хворых пайшла на спад, але 27 жніўня Міністэрства аховы здароўя зафіксавала новы рэкорд — 1862 выпадкі за суткі. З таго часу, з пэўнымі ваганьнямі, назіраецца рост колькасьць хворых. Учора, напрыклад, гэтая лічба была яшчэ большая — 1907 пацыентаў з COVID-19.
Усяго ад пачатку пандэміі, паводле Мінздароўя, у Беларусі:
- былі афіцыйна зарэгістраваныя 504 961 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19,
- ачунялі 494 446 пацыентаў з дыягназам COVID-19,
- памерлі 3929 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.