Беларусь накіравала 700 мільёнаў рублёў на барацьбу з COVID-19, паведаміў намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае «Интерфакс-Запад».
Гэта на 200 мільёнаў больш, чым летась. «Адцягненьне на барацьбу з ковідам фінансавых сродкаў даволі адчувальнае», — адзначыў Петрышэнка.
Ён дадаў, што Беларусь не разьлічвае на сродкі Сусьветнай арганізацыі здароўя для барацьбы з COVID-19. «Мы даём рады тымі сіламі і рэсурсамі, якія ў нас ёсьць», — сказаў віцэ-прэмʼер.
Бюджэт аховы здароўя складае крыху больш за 1668 мільёнаў рублёў. Такім чынам, на барацьбу з COVID-19 давялося выдаткаваць 42% ад усіх выдзеленых на мэдыцыну грошай.