Кампанія «TNS ва Ўкраіне» і беларускі цэнтар «ЕСООМ» зьбіраюцца праводзіць экзыт-полы падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Цэнтравыбаркаме. Каму і пры якіх умовах улады дазваляюць праводзіць у Беларусі апытаньні на выхадзе з выбарчых участкаў?
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла «Свабодзе», што экзыт-полы не забароненыя. Але праводзіць іх маюць права толькі тыя сацыялягічныя службы, якія атрымалі акрэдытацыю ў адмысловай камісіі пры Акадэміі навук. Пакуль вядома, што праводзіць экзыт-полы будуць «ЕСООМ» і кампанія «TNS ва Ўкраіне». Яны паведамілі пра гэта ЦВК і папрасілі садзейнічаньня.
«Мы накіравалі ў абласныя камісіі ліст, каб ім не рабілі перашкодаў. Каб абласныя камісіі давялі да ўчастковых, што такія арганізацыі будуць стаяць на выхадзе. Яны, адзінае, не павінны перашкаджаць выбарцам. Яны, да прыкладу, не павінны знаходзіцца ў памяшканьні ўчастку».
Паводле Ярмошынай, праводзіць экзыт-пол можна і ў дні датэрміновага галасаваньня, «але гэтага ніколі не было, бо няма карціны». А вынікі апытаньняў можна апублікаваць толькі пасьля выбараў, іначай «гэта лічыцца ўплывам на волевыяўленьне выбарцаў».
Доктар навук Мікалай Чурылаў, генэральны дырэктар «TNS ва Ўкраіне», якая існуе на рынку 22 гады, паведаміў, што ягоная кампанія будзе праводзіць ня толькі экзыт-пол, але і шэраг папярэдніх дасьледаваньняў на замову Другога беларускага тэлеканалу. Такі экзыт-пол кампанія праводзіць упершыню за межамі Ўкраіны. Цяпер яна рыхтуе 950 інтэрвіюераў у Беларусі, найперш студэнтаў, каб ахапіць 300 выбарчых участкаў. Спадар Чурылаў адзначыў, што акрэдытацыя атрымана пасьля прадстаўленьня дакумэнтаў старонак на дзьвесьце.
«Экзыт-пол — гэта не панацэя ад усіх бедаў. Экзыт-пол — гэта апытаньне на выхадзе з адкрытых выбарчых участкаў. Але ёсьць жа закрытыя. Ёсьць участкі, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. І самае галоўнае, пра што мы даведаліся нядаўна, — што ў Беларусі будзе праводзіцца так званае датэрміновае галасаваньне. Таму да вынікаў экзыт-полаў трэба ставіцца даволі спакойна. Мы кваліфікавана працуем менавіта ў дзень выбараў, але людзі яшчэ галасуюць і дома. Мы наўрад ці зможам трымаць упэўнена руку на пульсе, як гэта робім ва Ўкраіне, бо ў нас няма такога паняцьця, як датэрміновае галасаваньне».
Кіраўнік цэнтру «ЕСООМ» Сяргей Мусіенка сказаў, што будзе праводзіць экзыт-пол таксама ў дзень выбараў прыкладна на ста ўчастках. Ён не сумняваецца ў дакладнасьці сваіх апытаньняў.
Аналітычны цэнтар EcooM актыўна ўдзельнічаў у назіраньні за выбарчай сытуацыяй на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. У дзень выбараў яны правялі экзіт-пол, паводле вынікаў якога за А.Лукашэнку прагаласавала 83% апытаных. Частае супадзеньне прадказаньняў цэнтру EcooM з афіцыйнымі вынікамі розных галасаваньняў дазволіла экспэртам выказаць меркаваньне аб блізкасьці цэнтру да беларускіх уладаў.
Незалежны сацыёляг Аляксандар Сасноў адзначыў, што беларускія ўлады зруйнавалі дзьве вядомыя незалежныя сацыялягічныя службы ў Беларусі — НІСЭПД і «Новак», «каб людзі ня ведалі праўды».
«Я думаю, што кожны зь іх экзыт-пол праводзіць ня будзе, бо гэта немагчыма. Прыйдуць міліцыянты, адбяруць тое, што патрэбна для правядзеньня экзыт-полу. Ім ніхто ня дасьць гэтую ліцэнзію. Не для таго іх зьнішчалі. Яны забаранілі іншым, а гэтыя „кішэнныя“ спрацуюць так, як ім замовяць. Яны наогул могуць зусім не працаваць, а проста агучыць лічбу, якую ад іх патрабуюць. Тым, хто правёў бы гэта сумленна, акрэдытацыю не дадуць. Іх зьнішчылі. А гэтыя, асабліва БРСМ, — ну пра што гаворка?! Давяраць можна толькі тым экзыт-полам, якія праводзяць вядомыя арганізацыі. А ня нейкія арганізацыі, якія ўзьнікаюць менавіта каля выбараў і ў якіх не працуе ніводзін вядомы сацыёляг. Я, да прыкладу, не лічу Мусіенку сацыёлягам».

Мы наўрад ці зможам трымаць упэўнена руку на пульсе, як гэта робім ва Ўкраіне, бо ў нас няма такога паняцьця, як датэрміновае галасаваньне.