Ад пачатку агітацыйнай кампаніі мінула ўжо больш дзён, чым засталося да яе завяршэньня. За гэты час асобныя кандыдаты ў прэзыдэнты ніводнага разу не наведалі рэгіёны.
У правінцыйных гарадах і мястэчках няма, напрыклад, пікетаў Дзьмітрыя Вуса, малавядомым застаецца Віктар Цярэшчанка. Пераважаюць тут агітатары Ўладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча. Пра штодзённую працу агітатараў інфармуюць рэгіянальныя карэспандэнты “Свабоды“.
Найбольш “жывыя“ пікеты ў альтэрнатыўных кандыдатаў
У апошнія два дні ў Гомелі найбольш актыўна паводзяць сябе каманды Ўладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча — альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты. Яны ладзяць пікеты, расклейваюць агітацыйныя ўлёткі на вызначаных гарадзкімі ўладамі рэклямных шчытах.
Прычым актывісты Някляева ладзяць агітацыйныя пікеты ня толькі ў цэнтры гораду, але і ў так званых “спальных“ мікрараёнах.
У пятніцу 3-га сьнежня Натальля Шчукіна й Аляксандар Процка стаялі на Рэчыцкай шашы блізу Давыдаўскага рынку.
Процка: “Дзень добры вам! Наш кандыдат — Някляеў Уладзімер Пракопавіч. Наце візытовачку вам. Як будуць пытаньні — тэлефануйце. На выбары хадзіце толькі ў нядзелю! Датэрмінова не хадзіце і не галасуйце. Толькі ў нядзелю! Толькі ў нядзелю прыходзьце й галасуйце за Някляева, за Саньнікава, за Раманчука!“.
У дадатак да візытовак агітатары даюць у рукі выбарцам някляеўскія ўлёткі: “Я прыйшоў, каб вы перамаглі“.
Спадарыня Кацярына, жыхарка суседняга з рынкам дому:
“Убачыла — добра, што блізка. І я адразу сюды падышла. Я да Лукашэнкі нават не падыходзіла, калі шчыра. Разумееце? Не падыходзіла і ўсё. Прычыны ёсьць“.
Сяброўка Кацярыны, якая назвалася Людмілай, працягвае ля пікету Някляева выбарчую тэму па-беларуску, згадвае выступы кандыдатаў на тэлебачаньні:
“Мы ўжо другі раз падыходзім. Мы на газэту падпісаліся “Новы час“ — мы хочам ведаць апазыцыйную думку. Каб параўнаць! Бачыла Раманчука з дзьвюма бульбінамі, Някляева-паэта, Саньнікава, былога намесьніка міністра замежных спраў“.
Гамяльчук Аляксандар кажа, што на інфармацыйныя пікеты ў выбарцаў вялікі спадзеў, бо кандыдатам на прэзыдэнта ўсё-ткі мала часу даюць на тэлебачаньні. Выбарцы ня маюць магчымасьці як належыць пазнаёміцца з альтэрнатыўнымі вылучэнцамі на пасаду прэзыдэнта:
“Пікеты, так, дапамагаюць. Вельмі мала часу для выступаў на тэлебачаньні. Мы мала знаёмы: хто, што, адкуль? Далі ім крыху пагаварыць — і ўсё. Ня можа быць, што ў нас толькі адзін прэзыдэнт. У нас жа ёсьць талковыя людзі!“
Пабач зь пікетам Някляева ля Давыдаўскага рынку прадзяржаўнае грамадзкае аб’яднаньне “Белая Русь“ выставіла сёньня пікет за Лукашэнку.
Мясцовы жыхар спадар Міхась пытаецца ў маладых людзей з чырвона-зялёнымі шалікамі на шыі:
“Вялікія прэтэнзіі. Вось я пытаюся ў маладых: чаму ідзе наўпроставае парушэньне Канстытуцыі Лукашэнкам? Чаму ён не пайшоў у адпачынак за месяц да выбараў? Чаму? — я пытаюся. Яны маўчаць“.
“Ужо які дзень і ў мароз, і ў холад стаім“
У Віцебску дзейнічаюць усяго два пікеты, і абодва — у падтрымку Ўладзімера Някляева.
Адзін зь іх разьмясьціўся каля помніка Леніну на аднайменнай плошчы. Сьцяг кампаніі “Гавары праўду“ і пляншэт з партрэтам кандыдата відаць здалёк, але людзей да пікету падыходзіць ня дужа шмат.
“Гаспадыня“, спадарыня Зоя, распавядае, што стаіць у пікеце ўжо тыдзень. Да нашай гаворкі далучаецца яшчэ двое мінакоў, спадароў сталага ўжо веку.
Спадарыня: “Стаю сёньня ўжо шосты дзень, і ў мароз, і ў холад стаім. Людзі падыходзяць, выказваюць свае меркаваньні, шмат хто чакае пераменаў. І я сама лічу, што мусіць быць ратацыя кадраў“.
Першы спадар: “Але ўсё гэта несур’ёзна! Няма такога ярка выражанага лідэра. Няма за што зачапіцца. І мала інфармацыі. Ну, Някляеў гэты — і то неяк ня вельмі…“
Другі спадар: “Я яго паслухаў — ён толькі бэсьціць усіх, толькі ён адзін добры!“
Першы спадар: “Яшчэ нічога гэты малады хлопец, Рымашэўскі ці як яго. Але яму 30 год, таму Рымашэўскаму. Яму яшчэ год 5 вучыцца трэба кіраваць. І гэтага нашага не саштурхнуць ужо, таму што ён пры ўладзе, за яе трымаецца. Ён Канстытуцыю памяняў, усё памяняў. Нас за дурняў трымае, гэта ясна. Але няма больш вартых кандыдатаў. Няма выразнага лідэра, ці разумееце?“
Агітатары за Ўладзімера Някляева спрабуюць пераканаць мінакоў, што варты ёсьць, і гэта лідэр кампаніі “Гавары праўду“.
Другі пікет у падтрымку Ўладзімера Някляева месьціцца непадалёк ад першага — за якіх 400 мэтраў, у сквэры імя Гараўца, насупраць уваходу на Смаленскі кірмаш.
Пікетоўцы кажуць, што найбольш людзей бывае ў выходныя, калі людзі йдуць па нейкія пакупкі. Але і цяпер, у будзённы дзень, каля пікета спыніўся хлопец гадоў пад 25. Ён кажа, што бачыў тэлевыступ Уладзімера Някляева, і выступоўца яму не спадабаўся:
“Ён проста пустымі фразамі кідаўся. Вось як, ведаеце, словамі ў неба. Я ня бачу нікога вартага, я ўсіх слухаў — і нікога вартага ня бачу, у тым ліку і дзейнага нашага“.
Хлопцу пярэчыць пэнсіянэрка, што спынілася ля пікету:
“Кожны народ варты свайго кіраўніка! І нельга заставацца ўбаку ад выбараў. Ёсьць шмат кандыдатаў, ва ўсіх розныя праграмы, і ўсё-ткі можна абраць для сябе кандыдата, чыя праграма табе бліжэйшая!“
Спадарыня Галіна, якая стаіць у пікеце за Някляева, дзеліцца назіраньнямі пра тое, як віцебскія выбарцы абмяркоўваюць кандыдатаў:
“Кожны выказвае сваё меркаваньне. Людзі зьбіраюцца галасаваць. Але пра Вуса ці Рыгора Кастусёва я ня чула, каб нешта пыталіся. Вось Лукашэнка, Някляеў, Саньнікаў — імі больш цікавяцца“.
Агітатары за Ўладзімера Някляева скардзяцца, што мала агітацыйных матэрыялаў, каб можна было раздаваць мінакам. Ёсьць толькі візытоўкі з тэлефонамі, па якіх можна выказваць свае прапановы да кандыдата.
Старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, агітуючы за байкот выбараў, кожны тыдзень выходзіць да так званага “сіняга дому“ па вуліцы Леніна з новым плякатам.
Каля ягонага пікету таксама спыняюцца мінакі, каб параіцца ці паспрачацца.
Хлопец: “Я заўжды Барыса Ханонавіча падтрымліваю! Я малады, ён ужо сталы і лепей разумее, што патрэбна для Беларусі“
Дзяўчына: “А за нас там не панаадзначаюць, калі я не пайду на выбары? Думаю, што лепей ісьці ды паставіць хаця б сваё “супраць“.
Віцебскія мінакі актыўна рэагуюць на зьяўленьне пікетаў. А тое, што іх так мала, тлумачаць ціскам уладаў — маўляў, выходзячы агітаваць за альтэрнатыўнага кандыдата, кожны можа страціць працу, і таму рызыкантаў так няшмат.
У правінцыйных гарадах і мястэчках няма, напрыклад, пікетаў Дзьмітрыя Вуса, малавядомым застаецца Віктар Цярэшчанка. Пераважаюць тут агітатары Ўладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча. Пра штодзённую працу агітатараў інфармуюць рэгіянальныя карэспандэнты “Свабоды“.
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Найбольш “жывыя“ пікеты ў альтэрнатыўных кандыдатаў
У апошнія два дні ў Гомелі найбольш актыўна паводзяць сябе каманды Ўладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча — альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты. Яны ладзяць пікеты, расклейваюць агітацыйныя ўлёткі на вызначаных гарадзкімі ўладамі рэклямных шчытах.
Прычым актывісты Някляева ладзяць агітацыйныя пікеты ня толькі ў цэнтры гораду, але і ў так званых “спальных“ мікрараёнах.
У пятніцу 3-га сьнежня Натальля Шчукіна й Аляксандар Процка стаялі на Рэчыцкай шашы блізу Давыдаўскага рынку.
Процка: “Дзень добры вам! Наш кандыдат — Някляеў Уладзімер Пракопавіч. Наце візытовачку вам. Як будуць пытаньні — тэлефануйце. На выбары хадзіце толькі ў нядзелю! Датэрмінова не хадзіце і не галасуйце. Толькі ў нядзелю! Толькі ў нядзелю прыходзьце й галасуйце за Някляева, за Саньнікава, за Раманчука!“.
У дадатак да візытовак агітатары даюць у рукі выбарцам някляеўскія ўлёткі: “Я прыйшоў, каб вы перамаглі“.
Спадарыня Кацярына, жыхарка суседняга з рынкам дому:
“Убачыла — добра, што блізка. І я адразу сюды падышла. Я да Лукашэнкі нават не падыходзіла, калі шчыра. Разумееце? Не падыходзіла і ўсё. Прычыны ёсьць“.
Сяброўка Кацярыны, якая назвалася Людмілай, працягвае ля пікету Някляева выбарчую тэму па-беларуску, згадвае выступы кандыдатаў на тэлебачаньні:
“Мы ўжо другі раз падыходзім. Мы на газэту падпісаліся “Новы час“ — мы хочам ведаць апазыцыйную думку. Каб параўнаць! Бачыла Раманчука з дзьвюма бульбінамі, Някляева-паэта, Саньнікава, былога намесьніка міністра замежных спраў“.
Чаму Лукашэнка не пайшоў у адпачынак за месяц да выбараў?
“Пікеты, так, дапамагаюць. Вельмі мала часу для выступаў на тэлебачаньні. Мы мала знаёмы: хто, што, адкуль? Далі ім крыху пагаварыць — і ўсё. Ня можа быць, што ў нас толькі адзін прэзыдэнт. У нас жа ёсьць талковыя людзі!“
Пабач зь пікетам Някляева ля Давыдаўскага рынку прадзяржаўнае грамадзкае аб’яднаньне “Белая Русь“ выставіла сёньня пікет за Лукашэнку.
Мясцовы жыхар спадар Міхась пытаецца ў маладых людзей з чырвона-зялёнымі шалікамі на шыі:
“Вялікія прэтэнзіі. Вось я пытаюся ў маладых: чаму ідзе наўпроставае парушэньне Канстытуцыі Лукашэнкам? Чаму ён не пайшоў у адпачынак за месяц да выбараў? Чаму? — я пытаюся. Яны маўчаць“.
ВІЦЕБШЧЫНА
“Ужо які дзень і ў мароз, і ў холад стаім“
У Віцебску дзейнічаюць усяго два пікеты, і абодва — у падтрымку Ўладзімера Някляева.
Адзін зь іх разьмясьціўся каля помніка Леніну на аднайменнай плошчы. Сьцяг кампаніі “Гавары праўду“ і пляншэт з партрэтам кандыдата відаць здалёк, але людзей да пікету падыходзіць ня дужа шмат.
“Гаспадыня“, спадарыня Зоя, распавядае, што стаіць у пікеце ўжо тыдзень. Да нашай гаворкі далучаецца яшчэ двое мінакоў, спадароў сталага ўжо веку.
Спадарыня: “Стаю сёньня ўжо шосты дзень, і ў мароз, і ў холад стаім. Людзі падыходзяць, выказваюць свае меркаваньні, шмат хто чакае пераменаў. І я сама лічу, што мусіць быць ратацыя кадраў“.
Першы спадар: “Але ўсё гэта несур’ёзна! Няма такога ярка выражанага лідэра. Няма за што зачапіцца. І мала інфармацыі. Ну, Някляеў гэты — і то неяк ня вельмі…“
Другі спадар: “Я яго паслухаў — ён толькі бэсьціць усіх, толькі ён адзін добры!“
Першы спадар: “Яшчэ нічога гэты малады хлопец, Рымашэўскі ці як яго. Але яму 30 год, таму Рымашэўскаму. Яму яшчэ год 5 вучыцца трэба кіраваць. І гэтага нашага не саштурхнуць ужо, таму што ён пры ўладзе, за яе трымаецца. Ён Канстытуцыю памяняў, усё памяняў. Нас за дурняў трымае, гэта ясна. Але няма больш вартых кандыдатаў. Няма выразнага лідэра, ці разумееце?“
Агітатары за Ўладзімера Някляева спрабуюць пераканаць мінакоў, што варты ёсьць, і гэта лідэр кампаніі “Гавары праўду“.
Другі пікет у падтрымку Ўладзімера Някляева месьціцца непадалёк ад першага — за якіх 400 мэтраў, у сквэры імя Гараўца, насупраць уваходу на Смаленскі кірмаш.
Пікетоўцы кажуць, што найбольш людзей бывае ў выходныя, калі людзі йдуць па нейкія пакупкі. Але і цяпер, у будзённы дзень, каля пікета спыніўся хлопец гадоў пад 25. Ён кажа, што бачыў тэлевыступ Уладзімера Някляева, і выступоўца яму не спадабаўся:
“Ён проста пустымі фразамі кідаўся. Вось як, ведаеце, словамі ў неба. Я ня бачу нікога вартага, я ўсіх слухаў — і нікога вартага ня бачу, у тым ліку і дзейнага нашага“.
Хлопцу пярэчыць пэнсіянэрка, што спынілася ля пікету:
“Кожны народ варты свайго кіраўніка! І нельга заставацца ўбаку ад выбараў. Ёсьць шмат кандыдатаў, ва ўсіх розныя праграмы, і ўсё-ткі можна абраць для сябе кандыдата, чыя праграма табе бліжэйшая!“
Спадарыня Галіна, якая стаіць у пікеце за Някляева, дзеліцца назіраньнямі пра тое, як віцебскія выбарцы абмяркоўваюць кандыдатаў:
“Кожны выказвае сваё меркаваньне. Людзі зьбіраюцца галасаваць. Але пра Вуса ці Рыгора Кастусёва я ня чула, каб нешта пыталіся. Вось Лукашэнка, Някляеў, Саньнікаў — імі больш цікавяцца“.
Агітатары за Ўладзімера Някляева скардзяцца, што мала агітацыйных матэрыялаў, каб можна было раздаваць мінакам. Ёсьць толькі візытоўкі з тэлефонамі, па якіх можна выказваць свае прапановы да кандыдата.
На вуліцы Леніна — пікет з новым плякатам