У памяшканьні школы №20 на вуліцы Парніковай у Менску распачынаецца сустрэча, арганізаваная штабам кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева з выбарнікамі.
Сёньня яна праходзіць пад назвай "Глядзім Някляева разам".
Кандыдат у прэзыдэнты паразмаўляе з выбарнікамі пасьля прагляду ягонага выступу ў эфіры Першага каналу БТ. Гэтым разам сустрэча пройдзе пад кантролем кіраўніцтва міліцыі Першамайскага раёну Менску. Прычынай таму стаўся інцыдэнт, які адбыўся на некалькі гадзін раней.
Актывіст штабу Алег Мяцеліц паведаміў "Свабодзе", што напярэдадні арганізатары сустрэчы атрымалі згоду на яе правядзеньня ў адміністрацыі школы. У дзень сустрэчы яны прывезьлі тэхніку, каб падрыхтаваць магчымасьць прагляду тэлевыступу Ўладзімера Някляева. Аднак цягам дня ў залю з апаратурай іх адмовілася пускаць дырэктарка школы, прапанаваўшы прыйсьці а 19-гадзіне.
Паводле Алега Мяцеліцы, супрацоўнікі школы паведамілі арганізатарам, што некаторы час у залі знаходзіліся невядомыя людзі разам са школьным электрыкам. Чальцы штабу выклікалі міліцыю, прадстаўнікоў АБСЭ і раённай выбарчай камісіі. Усе разам яны зайшлі ў залю, дзе і высьветлілася, што ніводная з электраразэтак там не працуе Арганізатары падключылі да электрычнасьці ўсё неабходную тэхніку праз падаўжальнік зь іншага кабінэту.
Намесьнік начальніка міліцыі Першамайскага РУУС заявіў, што дзеля папярэджаньня неспадзяваных падзей застанецца з чальцамі штабу на ўвесь час сустрэчы з Уладзімерам Някляевым".