У гэты момант кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, якія зьбіраюцца ўдзельнічаць у тэледэбатах, ня маюць дакладнай інфармацыі пра тое, як будзе будавацца эфір. Ім паведамі толькі, што кожны прэтэндэнт атрымае па паўтары хвіліны напачатку дэбатаў і па паўхвіліны напрыканцы.
Усё астатняе пакуль знаходзіцца "ў цемры". Не называюцца ні прозьвішчы вядоўцаў, ні колькі пытаньняў будзе задавацца, ні колькі часу даецца на адказ і г.д.
Таму кандыдаты ў прэзыдэнты тэрмінова патрабуюць сустрэчы са старшынём Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім.