Захад не пайшоў на падвойнае выключэньне з правілаў угодаў абмену вязьнямі дзеля беларускіх палітвязьняў.
Спробы новага кіраўніцтва TVP рэфармаваць «Белсат» могуць паставіць на ім крыж ужо зараз, кажуць Свабодзе супрацоўнікі каналу. І справа зусім не ў грашах.
Мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі напярэдадні канфэрэнцыі «Новая Беларусь» аналізуе розныя бакі дзейнасьці каманды Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінэту за апошні час і разважае пра паглыбленьне разрыву паміж беларусамі ў замежжы і беларусамі ў Беларусі.
Крытыка іншых краін, абразы ў адрас Захаду і паказ выступаў беларускіх спартоўцаў. Што беларускія дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра спаборніцтвы ў Парыжы.
Беларусь пазыцыянуе сябе яе краіна з моцнай сельскай гаспадаркай, а Лукашэнка — як аўтар посьпеху. Але ці так гэта? Тлумачыць журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч.
Драматычная гісторыя, якая разгарнулася вакол лёсу нямецкага грамадзяніна Рыка Крыгера, асуджанага беларускім рэжымам на сьмяротнае пакараньне, а потым памілаванага Лукашэнкам, стала ілюстрацыяй, адлюстраваньнем важных пераменаў у геапалітычным статусе Беларусі.
За год Кітай стаў купляць удвая менш калійных угнаеньняў зь Беларусі. На гэтым рынку Беларусь пасунула Расея. Расказваем, што адбываецца ў кітайска-беларускіх стасунках.
29 ліпеня ў Магілёве пачалі судзіць юнака, якога вінавацяць у супрацы са спэцслужбамі Ўкраіны. З дапамогай інфармацыі BelPol Свабода расказвае пра іншых маладых людзей, якіх у Беларусі вінавацяць у «супрацы з СБУ», «падрыхтоўцы тэрактаў», «вырабе выбухоўкі».
Журналіст Радыё Свабода, аўтар праграмы «Атлас мира» Аляксандар Дуброўскі аналізуе, чым могуць скончыцца пратэсты ў Вэнэсуэле, зьвяртае ўвагу на разьяднанасьць вэнэсуэльскай апазыцыі і паказвае, што аб’ядноўвае Лукашэнку, Пуціна і Мадура.
Яраслаў Кірвель паходзіць са шматдзетнай сям’і, сам вучыўся маляваць і граць музыку.
У Вільні адкрылася і працягвае працаваць выстава плякатаў Артура Вакарава «30 гадоў дыктатуры ў 30 постэрах». Экспазыцыя стварае вобраз улады, якая на працягу мінулых трох дзесяцігодзьдзяў прынесла Беларусі і беларускай нацыі адно страты, боль і змарнаваны час.
У многіх беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, улады канфіскоўваюць маёмасьць. Ці магчыма яе вярнуць у будучыні і якім чынам?
Страта касьцявой масы — натуральная частка старэньня. У апошнія гады навукоўцы даведаліся, што сіла і здароўе касьцей могуць закладацца ў маладосьці, а дапамагчы гэтаму могуць пэўныя прадукты і пэўны лад жыцьця.
Трохдзённыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна на востраве Валаам на поўначы Расеі прайшлі амаль у поўным інфармацыйным вакуўме. Дзеля чаго спатрэбілася гэтая раптоўная сустрэча пасярод сэзону летніх адпачынкаў?
«Астралябія божых таямніц» — так называецца новы зборнік вершаў і паэмаў Анхэлі Эсьпіносы Руіс, які пабачыў сьвет у выдавецтве «Kamunikat».
Доля Ўкраіны, як і Беларусі, — навучыцца ўжывацца з агрэсіўным і магутным суседам, для якога міжнародныя нормы і дамовы мала што значаць.
Сталі вядомыя імёны палітзьняволеных жанчын, якія датэрмінова выйшлі на волю. У Кіеўскім унівэрсытэце зноў будуць вывучаць беларускую мову. Зьявіўся новы падкаст, дзе тэмы выберуць слухачы. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Нягледзячы на доўгае праходжаньне мяжы і істотнае павелічэньне колькасьці перавозчыкаў, цэны на квіткі ў Літву і Польшчу пастаянна растуць, а пасажыры скардзяцца на адсутнасьць кандыцыянэраў, Wi-Fi і туалетаў.
Эканаміст Яраслаў Раманчук аналізуе, якія наступствы прынясе выхад краінаў Балтыі з адзінай энэргетычнай сыстэмы, зьвязанай з Расеяй і Беларусьсю, і прагназуе, ці будзе пабудаваная ў Беларусі другая АЭС.
У 2023 годзе на Маратоне салідарнасьці сабралі больш за 570 тысяч эўра для палітвязьняў. Днямі ў справаздачы фонду заўважылі адміністрацыйныя выдаткі на 155 тысяч эўра.
Полк Каліноўскага выступіў з заявай пра зьмену камандзіра і пачатак рэфармаваньня. Тэлеграм-канал падразьдзелу паведаміў пра «страту элемэнтаў самакіраваньня».
Беларускі эмігрант Аляксей Гайшун апісаў у кнізе сваю турэмную эпапею. Дэталі ён расказаў Радыё Свабода.
Цяпер Менску няма чаго саромецца супрацоўніцтва з самым адыёзным рэжымам у сьвеце. Калі рэпутацыя безнадзейна сапсаваная, то яшчэ адзін штрых у выглядзе збліжэньня з КНДР на яе не паўплывае. Тым больш калі паравозам у гэтым кірунку ідзе Расея, да якой Лукашэнка прычэплены як вагон.
25 ліпеня спаўняецца 40 гадоў з дня сьмерці Ўладзімера Караткевіча, пісьменьніка, паэта, драматурга, клясыка беларускай літаратуры.
Адбылося максымальнае зь ліпеня мінулага году тыднёвае ўмацаваньне беларускага рубля. Разьбіраемся, што будзе далей.
У ліпені з гомельскай жаночай калёніі № 4 вызваліліся пяць палітзьняволеных жанчын, паведамляе «Гомельская вясна». Чацьвёра зь іх былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а яшчэ адна — за камэнтар пра свайго палітзьняволенага мужа «экстрэмісцкаму» тэлеканалу.
На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? Якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова? І ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай?
Краіны ЭЗ уводзяць новыя санкцыі супраць Беларусі, але гандаль не спыняецца. Што прадаюць і на якія сумы.
Польскі палітычны аглядальнік, журналіст выданьня Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі аналізуе, чаму пазыцыя Варшавы адносна рэжыму Лукашэнкі стала больш рэзкай і жорсткай, разважае пра кітайскі чыньнік і канстатуе, што стаўленьне палякаў да беларусаў зьмянілася ў горшы бок.
15-хвілінны ўраган прайшоў на Гомельшчыне тыдзень таму. Але рэгіён дагэтуль «прыходзіць да прытомнасьці».
Колькі беларусаў абвінавачваюцца ў «здрадзе дзяржаве», што ім інкрымінуецца, чаму ім даюць такія шалёныя тэрміны? Якую шкоду дзяржаве могуць нанесьці простыя вяскоўцы альбо заснавальнік Symbal. by?
У Гішпаніі — як «лічбавы вандроўнік», у Партугаліі шлях праз ІП больш немагчымы, на Кіпры ў дадатак да пашпарта ідзе абавязковая вайсковая служба. Расказваем, як беларусы могуць атрымаць пашпарт Гішпаніі, Партугаліі, Кіпра, Нямеччыны, Аргентыны.
Расказваем пра беларускіх спартоўцаў, якія плянуюць выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы.
У ЗША рэакцыя на выхад Джо Байдэна з выбарчай гонкі і ацэнкі ягонага прэзыдэнцтва падзяліліся па партыйнай прыкмеце, замежныя лідэры ў асноўным пазытыўна ацэньваюць палітычную спадчыну цяперашняга лідэра ЗША, ягоную ролю ў пераадоленьні пандэміі каранавірусу і расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
59-гадовая Камала Гарыс можа стаць кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі на зьездзе партыі 19-21 жніўня ў Чыкага, калі дастатковая колькасьць дэлегатаў пагодзіцца перадаць ёй свае галасы за Байдэна, што было б беспрэцэдэнтным у сучаснай палітыцы ЗША.
Штучныя падсалоджвальнікі ўпершыню зьявіліся на рынку 1950-х гадах. Сёньня яны сталі часткай нашага харчаваньня, бо знаходзяцца ў мностве прадуктаў, у тым ліку ў дыетычных газаваных напоях, хлебе і ёгуртах зь нізкім утрыманьнем цукру. Шмат хто спажывае заменьнікі цукру, п’ючы ранішнюю каву ці чай.
Крызіс беларускай мадэлі — гэта разбурэньне ілюзіі, што можна забясьпечыць разьвіцьцё без дэмакратычнай трансфармацыі.
«Лукашэнка — непазьбежны прэзыдэнт. У грамадзтва быў відавочны запыт менавіта на такую фігуру. Грамадзтва бегла ад адказнасьці і з задавальненьнем было гатовае перапхнуць адказнасьць на кагосьці, хто яе на сябе возьме»
У лёнданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая паэтычная кніга Вольгі Гапеевай «Пад асобнымі коўдрамі». Пачыталі разам з аўтаркай ейныя вершы апошніх гадоў ды пагаварылі пра самоту і адзіноту ў выгнаньні, межы чужых земляў, страх у сваёй краіне ды мары пра сапраўдную радзіму.
На Берасьцейшчыне дапамаглі буслам аднавіць жытло пасьля ўрагану. У Менску ў сьпёку раздавалі марозіва. «Луч» перавыпусьціў гадзіньнікі з дыялектнымі словамі. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Нягледзячы на заявы беларускіх уладаў, націск міграцыйнага крызісу не спыняецца. Паглядзелі сьвежыя лічбы.
Старыя, хворыя, асуджаныя на адзіноту. Але па-ранейшаму апантаныя ўладай. Да чаго рыхтуюцца дыктатары на парозе непазьбежнага сыходу
Загрузіць яшчэ