У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» – палітык Анатоль Лябедзька. Ён аналізуе, пасьля якога моманту беларуская дэмакратыя ў 1990-я пачала прайграваць, расказвае, чаму ў 1994 годзе апынуўся ў камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі, і ўспамінае, як ня стаў адзіным кандыдатам ад апазыцыі.
Анатоль Лябедзька таксама расказвае:
- як бацька Анатоля ў 16 гадоў трапіў у турму за «супраціў прадстаўніку савецкай улады»,
- як і чаму ён апынуўся ў камандзе Лукашэнкі у 1994 годзе,
- чаму, на яго думку, пасьля 1993 году рыторыка Лукашэнкі зьмянілася з дэмакратычнай на антыдэмакратычную,
- як Лябедзьку не хапіла некалькі галасоў, каб стаць «адзіным кандыдатам» у 2006 годзе,
- што адказвае на абвінавачваньні, што ён агент КДБ «Раймон»,
- чаму, на яго думку, людзі ў 2020 годзе выйшлі на пратэсты.
«Сьведкі Лукашэнкі»
«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?
Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».
Форум