Расказваем пра журналіста, за вызваленьне якога ўлады Польшчы гатовыя адкрыць памежны пераход у Баброўніках.
Беларуская дзяржава пачала адбіраць дамэны ў «экстрэмісцкіх рэсурсаў» яшчэ ў 2023 годзе. Глядзім, да чаго гэта прывяло і што цяпер з папулярнымі некалі парталамі.
Як украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку і дзеяньні Лукашэнкі? Што прымушае яго рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі і ў той жа час не заўважаць «шахеды» з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі?
Паспрабавалі паглядзець на Алімпіяду ў Парыжы з гледзішча гендэру і гендэрных стэрэатыпаў разам з гендэрнай дасьледніцай і сацыялягіняй Аленай Агарэлышавай. Экспэртка праааналізавала самыя гучныя выклікі Алімпіяды і вынікамі падзяліліся са Свабодай.
У жніўні 2020-га быў паранены гумовай куляй, у 19 гадоў атрымаў 3 гады. За кратамі ажаніўся. Расказваем гісторыю былога вязьня, які зусім не цікавіўся палітыкай.
У Нарвэгіі выходзіць празаічная кніга паэткі Юлі Цімафеевай «Менскі дзёньнік». У ёй апісаныя падзеі ў Беларусі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнціх выбараў у 2020-м і працягваюцца да сёньня. Гэта ўжо шосты пераклад кнігі на замежныя мовы.
Сёлетнія гульні запомняцца ня толькі адсутнасьцю расейскай і беларускай нацыянальных зборных, але і шэрагам спартовых і каляспартовых гісторыяў. Расказваем пра некаторыя зь іх.
Пытаньне віны і адказнасьці за паразу 2020 году многім падаецца нясвоечасовым і недарэчным. Але, не асэнсаваўшы яго, беларусы асуджаныя на паўтарэньне драмы, якой магло ня быць.
Новыя беларускія кліпы, канал пра затрымкі аўтобусаў, сэзон брусьніцаў і журавінаў. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Беларусы гавораць збольшага па-расейску. Але ці робіць гэта іх шчасьлівымі.
У жніўні 2020 году сусьветныя мэдыя публікавалі фота менчука, які ідзе па горадзе ў счэпцы зь сілавіком, а пасьля стаіць перад шэрагам амапаўцаў. Расказваем, як цяпер жыве Максім.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказвае на папрокі і прэтэнзіі на адрас каманды Ціханоўскай, разважае, чаму дагэтуль не ўдаецца вызваліць палітвязьняў, і адказвае на пытаньне, у чым сёньня павінна палягаць агульная стратэгія дэмакратычных сілаў.
Украінскі пастаўшчык люксавых аўтамабіляў у Расею празь Беларусь дапамагаў экспартаваць і беларускія калійныя ўгнаеньні ў абыход санкцый цягам 2023 году.
Пасьля 2020 году двухразовая чэмпіёнка Беларусі была вымушаная зьехаць у Польшчу разам з трыма сваімі коньмі. У 2021 годзе яна ня трапіла на Алімпіяду ад Беларусі, у 2024 — зноў не атрымалася, ужо ад Польшчы. У размове са Свабодай вершніца расказала, чаму верыць, што яе зорны час наперадзе.
Віктар Пархімчык прайшоў шлях дзясяткаў тысяч беларусаў, якія пасьля жніўня 2020 году зазналі палітычны перасьлед з боку ўладаў. Расказваем яго гісторыю.
На якіх падставах адбывалася фармаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў? Якое месца ў гэтых працэсах займала беларуская мова? Як і кім тагачасныя беларускія дзеячы бачылі і называлі сябе і сваіх суседзяў?
Беларускія спартоўцы, якіх на Алімпіядзе ў Парыжы ўсяго 17, паказваюць вельмі добрыя вынікі. На гэты момант адзін залаты, два срэбраныя мэдалі.
З 1 жніўня ў Расеі фіксуюць праблемы з доступам да сэрвісаў YouTube: павольнае прайграваньне відэа ці недасяжнасьць. Што гэта такое і ці можа паўтарыцца ў Беларусі.
Вядомы амэрыканскі гісторык, які спэцыялізуецца на гісторыі Ўсходняй Эўропы, лічыць, што перамога Ўкраіны ў вайне з Расеяй не абавязкова разваліць Расею як дзяржаву, але можа спрычыніцца да сур’ёзных зьменаў у ёй.
Чатыры гады таму ў Беларусі разгортваліся важныя палітычныя падзеі, у якіх адну з ключавых роляў выконвала Сьвятлана Ціханоўская. Наколькі абгрунтаваная крытыка, якая цяпер усё часьцей гучыць на яе адрас?
Неўзабаве ў Варшаве пачнуць судзіць беларуску Дар’ю, якую вінавацяць у шпіянажы на карысьць КДБ. Экспэрты пракамэнтавалі Свабодзе, ці можна беларускіх шпіёнаў у Польшчы абмяняць на Анджэя Пачобута й іншых палітвязьняў.
Дзень 9 жніўня 2020 году падзяліў беларусаў на змагароў і «ябацек». Больш як 50 тысяч чалавек у Беларусі былі затрыманыя з палітычных матываў. Распаліся сотні сем’яў. Ад многіх адвярнуліся блізкія людзі.
Вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь» выклікалі супярэчлівы розгалас у асяродзьдзі дэмакратычнай супольнасьці.
На мяжы з Польшчай — 60 аўтобусаў, на мяжы зь Літвой — 14. Колькі трэба часу, каб прайсьці мяжу, расказваем.
Ціханоўская застаецца «нацыянальнай лідэркай» Беларусі і пасьля выбараў 2025 году, пакуль не адбудуцца сумленныя выбары ці пакуль яна сама не захоча скласьці зь сябе абавязкі. Пра гэта падпісалі дамову паміж Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай радай.
Калі параўноўваць эфэктыўнасьць працы місіяў дэмакратычнай Беларусі і народных амбасадаў з эфэктыўнасьцю афіцыйных беларускіх амбасадаў, то яны несувымерныя.
У Кіеве студэнты зноў будуць вывучаць беларускую мову. Свабода пагаварыла з дырэктаркай Цэнтру беларускай мовы і культуры імя Ўладзімера Караткевіча Лесяй Стэблінай.
Выступ на канфэрэнцыі кіраўніка другой паводле колькасьці фракцыі КР Андрэя Ягорава стаў канцэптуальнай альтэрнатывай падыходам, якія дэмакратычныя сілы практыкавалі з пачатку 2021 году.
4 жніўня ў Вільні завершылася асноўная частка канфэрэнцыі «Новая Беларусь». Расказваем пра яе вынікі.
«Абмяняць легітымнасьць на эўрапейскіх амбасадараў», «некаторыя задачы не былі выкананыя», — што казалі палітыкі і актывісты на трэцяй канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў і што яны будуць рабіць з выбарамі і палітвязьнямі. Расказваем.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Новае дасьледаваньне, вынікі якога апублікаваныя ў сераду, 31 ліпеня, выявіла цяжкія мэталы ў цёмным шакалядзе, піша The New York Times.
Чаму Алімпійскія гульні 2024 году сталі балючым ударам па самалюбстве двух дыктатараў.
1 жніўня адбыўся вялікі абмен вязьнямі паміж Расеяй, ЗША і Нямеччынай. Вызвалілі ў тым ліку Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі сьмяротнае пакараньне, а пасьля памілавалі. Расказваем, як гэта асьвятлялі беларускія дзяржаўныя СМІ
У Беларусі, у Гомельскай вобласьці, зьявіцца новы заказьнік. На трэцяй лініі менскага мэтро зробяць асьвятленьне на матыў слуцкіх паясоў. Польшча прызнае праязны дакумэнт іншаземца роўным пашпарту. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Лілія Яноўская ў траўні скарыла чарговы, восьмы 8-тысячнік — Макалю. Паразмаўлялі зь ёю пра любоў да гор, іх небясьпеку і бел-чырвона-белы сьцяг на вяршынях.
Перамовы, накіраваныя на спыненьне разбуральнай вайны Ізраілю ў сэктары Газа, тармазіліся яшчэ да забойства палітычнага лідэра палестынскай групоўкі ХАМАС, уключанай ЭЗ і ЗША ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый, Ісмаіла Ханіі.
Журналістка Татара-башкірскай рэдакцыі Радыё Свабода Алсу Курмашава напярэдадні выйшла на волю у выніку масавага абмену зьняволенымі паміж краінамі Захаду і Расеяй. Алсу правяла ў зьняволеньні 288 дзён, 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстану абвінаваціў яе ў распаўсюджваньні «фэйкаў» пра расейскую армію.
З 9 ліпеня Нацыянальная карта Вугоршчыны даступная для беларусаў, гэта аналяг працоўнага дазволу на жыхарства. Разьбіраемся, што гэта зьмяняе.
Захад не пайшоў на падвойнае выключэньне з правілаў угодаў абмену вязьнямі дзеля беларускіх палітвязьняў.
Спробы новага кіраўніцтва TVP рэфармаваць «Белсат» могуць паставіць на ім крыж ужо зараз, кажуць Свабодзе супрацоўнікі каналу. І справа зусім не ў грашах.
Мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі напярэдадні канфэрэнцыі «Новая Беларусь» аналізуе розныя бакі дзейнасьці каманды Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінэту за апошні час і разважае пра паглыбленьне разрыву паміж беларусамі ў замежжы і беларусамі ў Беларусі.
Крытыка іншых краін, абразы ў адрас Захаду і паказ выступаў беларускіх спартоўцаў. Што беларускія дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра спаборніцтвы ў Парыжы.
Беларусь пазыцыянуе сябе яе краіна з моцнай сельскай гаспадаркай, а Лукашэнка — як аўтар посьпеху. Але ці так гэта? Тлумачыць журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч.
Драматычная гісторыя, якая разгарнулася вакол лёсу нямецкага грамадзяніна Рыка Крыгера, асуджанага беларускім рэжымам на сьмяротнае пакараньне, а потым памілаванага Лукашэнкам, стала ілюстрацыяй, адлюстраваньнем важных пераменаў у геапалітычным статусе Беларусі.
За год Кітай стаў купляць удвая менш калійных угнаеньняў зь Беларусі. На гэтым рынку Беларусь пасунула Расея. Расказваем, што адбываецца ў кітайска-беларускіх стасунках.
29 ліпеня ў Магілёве пачалі судзіць юнака, якога вінавацяць у супрацы са спэцслужбамі Ўкраіны. З дапамогай інфармацыі BelPol Свабода расказвае пра іншых маладых людзей, якіх у Беларусі вінавацяць у «супрацы з СБУ», «падрыхтоўцы тэрактаў», «вырабе выбухоўкі».
Загрузіць яшчэ