Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У 1994-м ён — непазьбежны прэзыдэнт. Грамадзтва бегла ад адказнасьці», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»


У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» доктар Дзьмітры Шчыгельскі, афіцыйны прадстаўнік палка Каліноўскага, адказвае на пытаньне, ці быў Лукашэнка «выпадковым» прэзыдэнтам.

Публікуем урывак з інтэрвію Шчыгельскага.

— Мая вэрсія такая: Лукашэнка — непазьбежны прэзыдэнт. У грамадзтва быў відавочны запыт менавіта на такую фігуру. Грамадзтва бегла ад адказнасьці і з задавальненьнем было гатовае перапхнуць адказнасьць на кагосьці, хто яе на сябе возьме.

І калі Лукашэнка кажа, што ўлада тады валялася на зямлі, ён кажа праўду. Ён гэтую ўладу падабраў. Грамадзтва было інфантыльнае ў палітычна-сацыяльным сэнсе і з задавальненьнем яму гэтую адказнасьць аддала.

— То бок вы галасавалі за Шушкевіча, разумеючы, што ў яго няма шанцаў?

— Я тады ня быў так адназначна ўпэўнены, што Лукашэнка пераможа. У мяне былі наіўныя спадзяваньні, што перамагчы можа Шушкевіч… І тое, што адбылося ў 2020-м, я часам кажу, што гэта кармічна было справядліва. Беларусам давялося разьлічвацца па тых палітычных рахунках, якія заслужыла наша нацыя, калі большасьці беларусаў было абсалютна ўсё роўна. Маўляў, «мы не займаемся палітыкай, гэта брудная справа». І адбылося паводле клясыкі: калі вы не займаецеся палітыкай — палітыка зоймецца вамі.

Цалкам інтэрвію зь Дзьмітрыем Шчыгельскім у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG