У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» палітык Анатоль Лябедзька распавёў, як хутка стаў мяняцца Аляксандар Лукашэнка адразу пасьля свайго абраньня прэзыдэнтам у 1994-м годзе.
Публікуем урывак з інтэрвію Лябедзькі:
— Дыягназ, які ніхто ў той час ніхто ня змог паставіць — хвароба на ўладу — не быў заўважаны падчас дэпутацтва Лукашэнкі. Але гэтая хвароба вельмі хутка набірала моц і заўважанасьць, як толькі ён атрымаў пасаду прэзыдэнта. Паўгода — і праявы гэтай хваробы сталі відавочныя.
У камандзе Лукашэнкі былі людзі — напрыклад, Віктар Ганчар — якія заўсёды гаварылі тое, што думаюць. Іншыя людзі таксама вельмі хутка наткнуліся, што Лукашэнка пачаў слухаць толькі тое, што «Аляксандар Рыгоравіч, які вы разумны і бліскучы»…
Цалкам інтэрвію зь Анатолем Лябедзькам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:
«Сьведкі Лукашэнкі»
«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?
Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».
Форум