У пятніцу, 8 сьнежня, ў Вашынгтоне ў будынку Атлянтычнай рады пройдзе абмеркаваньне тэмаў, зьвяаных з падтрымкай беларускай мовы і ідэнтычнасьці. Амэрыканскі бок прадстаўляюць урадоўцы, а беларускі — дэмакратычныя сілы.
Асноўнай прычынай выезду з краіны для большасьці беларусаў, якія цяпер у Польшчы, быў страх перад рэпрэсіямі на радзіме.
ЦВК Беларусі адкрыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансаваньня расходаў на падрыхтоўку і правядзеньне выбараў дэпутатаў у Адзіны дзень галасаваньня.
У кампаніі Southwind Airlines абяцаюць, што рэйс Менск — Стамбул будзе доўжыцца 3 гадзіны 10 хвілін.
Раней ўлады заблякавалі сайт тэлеканала «Ранак», які ў канцы чэрвеня прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 7 сьнежня ў Сейме Літвы ў рамках Форуму журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і журналістаў, якія цярпяць ад перасьледу.
Палітзьняволены маладзечанец Павал Кучынскі мае першую групу інваліднасьці — у яго лімфома Ходжкіна чацьвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворваньне, яго ўтрымліваюць у зьняволеньні ўжо амаль два гады.
Кіраўніку Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ) Станіславу Івашкевічу ўручылі ўзнагароду Anti-Corruption Champions Award (ACCA). Ёй заахвочваюць актывістаў і журналістаў за ўнёсак у барацьбу з карупцыяй.
У Беларусі дапоўнілі сьпіс падставаў для пастаноўкі на ўлік сем’яў, дзеці ў якіх «знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы».
Для беларусаў, якія сутыкнуліся зь перасьледам на радзіме, могуць зьняць патрабаваньне замены беларускага пашпарта, паведамляе DW з спасылкай на МУС Нямеччыны.
Раней для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы.
Днямі сілавікі затрымалі 15 студэнтаў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Некалькі зь іх засталіся ў ІЧУ.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, сёлета зарэгістравалі 140 выпадкаў заражэньня адром. Зь лістапада назіраецца ўздым захворваньня — зарэгістравана больш за 90 выпадкаў. Мэдыкі нагадваюць бацькам аб вакцынацыі, а чытачы скардзяцца на перабоі з вакцынамі ў дзіцячых паліклініках, піша Onliner.
У Беларусі за кратамі знаходзяцца 32 журналісты, у тым ліку два карэспандэнты Радыё Свабода і адзін былы журналіст Свабоды.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязьняў. Паводле іншых падлікаў, іх можа быць нашмат больш. Фонд BySol сабраў больш за 22 тысячы эўра на каляднай акцыі «Трэба цуды? Зробім цуды!». Гэтыя грошы пойдуць на падарункі дзецям, у якіх хтосьці з бацькоў за кратамі.
Праваабаронцам стала вядома, што 8 верасьня 2023 году ў судзе Першамайскага раёну Менску на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму асудзілі 25-гадовага замежнага грамадзяніна Аляксандра Сьмірнова.
Балерыне, народнай артыстцы Беларусі Людміле Бржазоўскай было 77 гадоў, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнага тэатру опэры і балету Беларусі.
З 1 студзеня зь Веткаўскага музэю стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава звальняюць дырэктара Пятра Цалку.
Па стане на 6 лістапада ў Беларусі 1451 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця на адзін год калёніі за абразу Лукашэнкі асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча.
Расейскі сэрыял пра моладзевыя банды выклікаў палярныя рэакцыі. Пагаварылі зь яго прыхільнікам і крытыкам.
Усяго на памежных пераходах з краінамі Эўразьвязу з боку Беларусі раніцай стаяла 3330 фураў. Гэта новы рэкорд.
Увесь гэты час сваякі шукалі яе ў некалькіх краінах, у тым ліку ў Беларусі.
Такую статыстыку прывялі ў МУС Беларусі.
Беларус Аляксей пражыў у Літве 17 галоў. У лютым 2023 году ў яго скончыўся тэрмін дзеяньня чарговага дакумэнта, але новы яму ня выдалі.
КДБ Беларусі ўнёс сына Віктара Бабарыкі ў «тэрарыстычны сьпіс».
Беларуска Надзея Нортан расказала Свабодзе, як беларусы ЗША дапамагаюць палітвязьням і каліноўцам і чаго гэта каштуе. Не заўсёды ідзецца пра грошы.
Перадвыбарная кампанія ў Беларусі «пачалася ва ўмовах бесьперапынных рэпрэсіяў», гаворыцца ў першай справаздачы «Праваабаронцаў за свабодныя выбары» аб сытуацыі ў краіне напярэдадні выбараў у Палау прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў у 2024 годзе.
На паседжаньні Рэспубліканскай рады ў гістарычнай палітыцы, якое правёў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, абмяркоўвалася пытаньне ачысткі бібліятэчных фондаў ад твораў і выданьняў, прызнаных «экстрэмісцкімі».
Стала вядома, што зь Веткаўскага музэю стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава звальняюць дырэктара Пятра Цалко.
У Віцебску ўсталююць мачту для сьцяга вышынёй з дом ад 16 да 20 паверхаў. Поруч паставяць герб і тэкст гімна, усё гэта падсьвецяць сьвятладыёднымі экранамі.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», асуджанага да чатырох гадоў калёніі былога спэцназаўца Яна Папковіча зноў будуць судзіць у Магілёве.
Днямі Вярхоўны суд Расеі прызнаў экстрэмісцкім «міжнародны рух ЛГБТ» і забараніў яго дзейнасьць у краіне. Пасьля гэтага ў гей-клюбах у Маскве прайшлі аблавы.
Міністар адукацыі Андрэй Іванец тыдзень таму анансаваў рост цэнаў на навучаньне ў ВНУ на 3–17%.
Чэргі фур на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу працягваюць расьці. Толькі за выходныя яны павялічыліся амаль на 800 адзінак.
Гомельская тэлевізія правяла жывы эфір зь міліцэйскім начальнікам і пракурорам на тэму падлеткавай злачыннасьці.
Частку затрыманых пазьней адпусьцілі, але прыгразілі крымінальнымі справамі.
Ператрус адбыўся раней, але даведаліся пра яго толькі цяпер. Кватэру вядомага палітоляга і ейнага мужа ўскрылі.
Фэмгрупа Каардынацыйнай рады правяла сэмінар «Гаворым гвалту „не“», які адбыўся ў межах Міжнароднай кампаніі барацьбы з гвалтам у адносінах да жанчын і дзяўчатак.
Суд адхіліў хадайніцтва былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб спыненьні крымінальнай справы аб яго ролі ў штурме Капітолія на падставе прэзыдэнцкага імунітэту. З пастановай суду азнаёмілася агенцтва Associated Press.
Ініцыятыва па падтрымцы беларускіх палітвязьняў «Вольныя паштоўкі» запусьціла новы праект — Адвэнт-маратон салідарнасьці з палітзьняволенымі.
Перасьлед беларусаў па палітычных матывах працягваецца.
У Беларусі плянуюць унесьці шэраг зьменаў у заканадаўства аб шлюбных і сямейных адносінах. Адпаведны законапраект падрыхтаваў урад.
Віртуальнай плятформе «Новая Беларусь» споўніўся год. Улады Беларусі менш як празь месяц пасьля прэзэнтацыі плятформы прызналі яе «экстрэмісцкай».
Праваабаронцам стала вядома, што 1 сьнежня сілавікі прыходзілі зь ператрусам да жонкі беларускага гісторыка, журналіста і праваабаронцы Ўладзімера Хільмановіча. Супраць яго завялі крымінальную справу.
Загрузіць яшчэ