Праваабаронцам стала вядома, што 1 сьнежня сілавікі прыходзілі зь ператрусам да жонкі беларускага гісторыка, журналіста і праваабаронцы Ўладзімера Хільмановіча. Супраць яго завялі крымінальную справу.
У Варшаўскім офісе Imaguru прэзэнтавалі дасьледаваньне, якое ацэньвае адукацыйныя патрэбы беларускай моладзі.
Пахваліцца «зялёнай атамнай энэргетыкай»? Дзеля чаго Лукашэнка ўдзельнічае ў саміце аб зьмене клімату ў Дубаі? І як беларускія эколягі ацэньваюць рэальную сытуацыю ў экалёгіі і выхад Беларусі з шэрагу міжнародных канвэнцый у пытаньнях экалягічнай бясьпекі?
У Беларусі на сёньня 1452 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю (паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай).
Чарговы раз зьявілася інфармацыя пра тое, што беларуса не выпусьцілі за мяжу, бо ён не паведаміў пра ДНЖ у іншай краіне. Праверылі, што адбываецца.
У Беларусі ў канцы лістапада – пачатку сьнежня сілавікі павялічылі свой ціск на грамадзян.
Дзяўчыну затрымліваў яе ж аднаклясьнік, раней яна была ў яго на вясельлі.
Арышт падоўжылі да 5 лютага 2024 году. Напярэдадні праект «Падтрымка палітвязьняў. Мэмарыял» прызнаў яе палітычнай зьняволенай.
Як высьветліў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ), датычнасьць да «Прэзыдэнцкага спартовага клюбу», які ўзначальвае сярэдні сын Лукашэнкі Дзьмітрый, дазваляе бізнэсоўцам атрымліваць істотныя прывілеі і льготы.
Як паведамляе BBC, МакГоўэн апошнім часам моцна хварэў і правёў нейкі час у шпіталі пасьля таго, як у яго дыягназавалі энцэфаліт.
Адпаведнае рашэньне прыняў суд Лідзкага раёну 28 лістапада.
Вярхоўны суд Расеі разгледзеў пазоў Міністэрства юстыцыі аб забароне так званага міжнароднага руху ЛГБТ і прызнаньні яго экстрэмісцкім.
«Мемориал» прызнаў палітычнай зьняволенай журналістку Радыё Свабода Алсу Курмашаву, якая была затрымана ў Расеі 18 кастрычніка 2023 года і ўжо амаль паўтара месяца знаходзіцца ў СІЗА.
Як піша МНС Беларусі, на паўночна-ўсходняй палове (Віцебская, Магілёўская вобласьці) Беларусі ідзе моцны сьнег. Удзень ён можа стаць мокрым.
У верасьні набыў моц указ Лукашэнкі «аб пашпартах». Гэта значна абцяжарыла жыцьцё беларусаў у эміграцыі. Яшчэ адзін бок праблемы — нараджэньне дзіцяці за мяжой.
У Камянецкім раёне Беларусі на мяжы з Польшчай загінуў яшчэ адзін мігрант.
З новага месяца будуць зьмяняцца некаторыя цэны, умовы і іншае. Свабода паглядзела, што зьменіцца ў новым месяцы для беларусаў.
Прэзэнтацыя праекту адбудзецца 1 сьнежня ва Ўроцлаве. Усяго ў базе, «зьлітай» з МУС, імёны мільёна асуджаных у пэрыяд з 1917-га па 1990-я гады.
Ініцыятыва «Новая Беларусь» падводзіць вынікі першага году існаваньня і рыхтуецца да сьвяткаваньня «дня народзінаў» разам зь беларусамі ў рамках Hastrafest Novaj Biełarusi.
Улады прапаноўваюць зьмены ў заканадаўстве, якія дазволяць бацькам самім, без суду, «здаваць» дзяцей у закрытыя спэцшколы. Якія папраўдзе, будзьма шчырымі, маюць надта шмат агульнага з дарослымі калёніямі.
Такую ацэнку зрабіў старшыня Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Піліп Гулы.
Асабліва непрыемная статыстка для грамадзян, якія стаяць на чарзе па дзяржаўную дапамогу ў крэдытаваньні будаўніцтва жыльля.
Пра арышт сваёй кватэры ў роднай Воршы Ігар Казьмярчак даведаўся выпадкова.
Прэм‘ер-міністар Пэтэры Орпа: мэта ўраду — «як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасьць Расіі, якая ўплывае на Фінляндыю».
Прысуд Эдуарду Бабарыку, сыну банкіра і прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі, уступіў у сілу амаль праз 3,5 года пасьля затрыманьня. Гэта рэкорд для палітычных справаў.
У аўторак, 28 лістапада, у пяты дзень рэжыму спыненьня агню ў паласе Газа групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, перадала Чырвонаму Крыжу чарговых ізраільскіх закладнікаў. Наўзамен Ізраіль павінен вызваліць з турмаў палестынцаў.
«Лукашэнка сёньня зноў прыйшоў да нас. Да многіх з нас нават бяз ордэраў на ператрус. Але мы вернемся да яго з ордэрам на арышт. Адказнасьць немінучая», — заявіў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка.
У Варшаве памерла Крыстына Шманьда, праўнучка клясіка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча.
Увядзеньне сыстэмы аналізу цэнаў на спажывецкія тавары не зьяўляецца чарговым цьвёрдым рэгуляваньнем іх. Такую заяву прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі падае БелТА.
Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта і пасольства Беларусі ў Варшаве Анатоль Котаў аналізуе, як Лукашэнка ставіцца да чыноўнікаў, апісвае беларускую піраміду ўлады і разважае, як зьмянілася прарасейская арыентацыя беларускіх сілавікоў пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне.
28 лістапада ў Менску і іншых рэгіёнах Беларусі «сілавікі» правялі шэраг ператрусаў па адрасах асобаў, зьвязаных з Каардынацыйнай радай (КР) і «Народным антыкрызісным ўпраўленьнем» (НАУ).
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі шасьцярых, агульная колькасьць іх цяпер 1447 чалавек, паведамляе «Вясна».
27 лістапада прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што з пасады зьнялі памочніка Лукашэнкі — інспэктара па Віцебскай вобласьці Ігара Брыло. З фармулёўкай «за ўчынак, не сумяшчальны зь дзяржаўнай службай».
Плятформа падтрымкі палітвязьняў Беларусі Politzek.me абвясьціла пра запуск падпіскі на данаты для палітвязьняў: дапамога ад тых, хто падпісаўся, будзе аўтаматычна пералічвацца кожны месяц.
Дапамогу ў вэрыфікацыі беларускіх грамадзянаў, якія ўяжджаюць у Латвію на асабістых аўтамабілях, прапанавала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ўладам Латвіі ў эфіры перадачы Rus.LSM.lv «ТЧК».
Суд у Токіё асудзіў дырэктара Асацыяцыі пацыентаў зь цяжкавылечнымі захворваньнямі Хіроміці Кікуці на 8 месяцаў зьняволеньня за пасярэдніцтва ў трансплянтацыі органаў у Беларусі без ухваленьня ўраду Японіі.
«Цяпер гэта і агнястрэльныя раненьні, і падпалы жывога чалавека, аблітага бэнзінам, і шмат іншых жудасных здарэньняў».
У размове з Свабодай Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў расказалі пра ідэю праекту «Тата ў тэлефоне» і складанасьці, што ўзьніклі падчас працы над здымкамі.
У Менску 28 лістапада адбываюцца ператрусы ў людзей, зьвязаных з Каардынацыйнай радай.
Міграцыйны крызіс працягваецца з 2021 году.
28 лістапада ў сьвеце адзначаюць Шчодры аўторак. Міжнародная дабрачынная акцыя пачалася ў Нью-Ёрку ў 2012 годзе, цяпер да яе далучыліся больш як 150 краін.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У Вярхоўным судзе разгледзелі апэляцыю на прысуд Эдуарду Бабарыку. Прысуд палітвязьню пакінулі бязь зьменаў.
Пэнсіянэрка Ала Зуева з Бабруйску атрымала 2,5 года калёніі за камэнтары ў Telegram. У яе лейкоз і шэраг іншых захворваньняў. Палітзьняволеная лічыць, што вынесены ёй прысуд можна параўнаць са сьмяротным.
Узброеныя сілы Ізраілю пацьвердзілі выданьню The Times of Israel, што сёньня ваяўнікі ХАМАС перадалі Чырвонаму крыжу 17 закладнікаў — 13 ізраільскіх грамадзян, 3 грамадзян Тайлянду і аднаго чалавека, які мае грамадзянствы Ізраілю і Расеі.
Адзін з самых аўтарытэтных слоўнікаў ангельскай мовы Merriam-Webster абвясьціў «Слова году – 2023». Гэта слова authentic. Яно азначае «сапраўдны», але таксама і «аўтэнтычны, уласьцівы прыродзе або духу таго, пра каго ці пра што ідзе гаворка».
Уладальнік сацыяльнай сеткі X і адзін з найбагацейшых прадпрымальнікаў сьвету Ілан Маск прыбыў зь візытам у Ізраіль. Там ён сустрэўся з прэм’ер-міністрам Біньямінам Нэтаньягу і наведаў памежны з сэктарам Газа кібуц Кфар-Аза, на які 7 кастрычніка напалі джыгадысты.
Паводле інфармацыі katolik.life, афіцыйнае абвінавачваньне ксяндзу пакуль так і не прад'яўлена. Акрамя таго, выданьню стала вядома, што была затрымана жанчына, якая ўжо каля 20 гадоў дапамагала весьці гаспадарчыя справы ў плябаніі (доме сьвятара).
Пераможцай прэміі імя Гедройця сёлета прызналі Ганну Кандрацюк за кнігу «У прысьценку старога лесу. Гісторыі людзей зь Белавескай пушчы». Пагаварылі зь ляўрэаткай, чым яе так заваражылі пушчанцы і лес, які яна называе храмам.
Выданьне прадстаўляе міжваеннае Палесьсе ў аспэкце важнасьці гэтай тэрыторыі для аховы навакольнага асяродзьдзя.
Загрузіць яшчэ