Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі пра ачыстку бібліятэк ад «экстрэмісцкіх» твораў: «Мова аб зьнішчэньні кніг не ідзе»


Беларуская бібліятэка. Архіўнае фота
Беларуская бібліятэка. Архіўнае фота

На паседжаньні Рэспубліканскай рады ў гістарычнай палітыцы, якое правёў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, абмяркоўвалася пытаньне ачысткі бібліятэчных фондаў ад твораў і выданьняў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Як піша дзяржаўнае агенцтва БелТА, на паседжаньні абмяркоўвалі «падыходы Міністэрства інфармацыі да выключэньня з продажу выданьняў, якія скажаюць гістарычную праўду, і альгарытм міжведамаснага ўзаемадзеяньня па выняцьці зь бібліятэчных фондаў экстрэмісцкіх выданьняў».

Аднак кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка зазначыў, што размова аб зьнішчэньні кніг не ідзе.

«Можа быць, насьпела неабходнасьць выпрацаваць крыху іншыя мэханізмы. Размова не ідзе аб фізычным зьнішчэньні тых ці іншых выданьняў», — сказаў Сергеенка.

Улады Беларусі зьвяртаюць больш пільную ўвагу на кнігі і сыстэматычна пашырае сьпіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Сёньня ў Беларусі рэпрэсіі ідуць ня толькі супраць жывых грамадзян краіны, але і супраць клясыкаў беларускай літаратуры. Улады актыўна ўзяліся за сфэру культуры — ліквідуюць незалежныя выдавецтвы, даюць загад прыбраць зь дзяржаўных бібліятэк «няправільную» літаратуру, а творы вядомых аўтараў прызнаюць экстрэмісцкімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG