Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку і Наваполацку затрымалі каля 40 чалавек у справе незалежнага прафсаюзу «Нафтана»


Страйк на прадпрыемстве «Нафтан» 14 жніўня 2020
Страйк на прадпрыемстве «Нафтан» 14 жніўня 2020

Частку затрыманых пазьней адпусьцілі, але прыгразілі крымінальнымі справамі.

Рэйды сілавікоў адбыліся 1 сьнежня. Паводле крыніц «Позірку», затрыманьні зьвязаныя зь незалежным прафсаюзам «Нафтану» і справай былой старшыні яго нізавой арганізацыі Вольгі Брыцікавай.

Паводле інфармацыі крыніцы, сьледзтва шукае «доказы ў справе Брыцікавай», але пакуль «у іх нічога няма».

«У пятніцу забралі 40 чалавек. Прыкладна палову зь іх — у каго ёсьць непаўналетнія дзеці, потым адпусьцілі. Большасьць затрыманых запалохвалі крымінальнымі справамі за прафсаюзную актыўнасьць і фінансаваньне пратэстаў, але для іх затрыманьне і так можа скончыцца звальненьнем без магчымасьці працаўладкавацца пасьля. Маці палохалі тым, што забяруць дзяцей у інтэрнат», — сказала крыніца.

У жніўні Брыцікаву і аднаго зь лідэраў страйку на прадпрыемстве ў 2020 годзе Аляксандра Кухаронка затрымалі ў рамках крымінальнай справы. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэксу («Заклікі, зьвернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, учыніць дзеяньні, накіраваныя на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі, у тым ліку на прымяненьне мер абмежавальнага характару (санкцый)»).

Вольга Брыцікава працавала на «Нафтане» 16 гадоў, на момант падзей 2020-га была начальніцай аддзелу рэалізацыі нафтапрадуктаў. Падчас сходу калектыву 17 жніўня, на якім прысутнічалі кіраўніцтва канцэрну «Белнафтахім» і старшыня КДБ Іван Тэртэль, жанчына агучыла патрабаваньні работнікаў заводу аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі і чальцоў Цэнтравыбаркаму, вызваленьні затрыманых пратэстоўцаў, спыненьні гвалту з боку сілавікоў і расьсьледаваньні іх дзеяньняў, правядзеньні сумленных і празрыстых выбараў.

Пасьля Брыцікаву звольнілі, у 2020–2022 гадах яе неаднаразова арыштоўвалі. Летась яна правяла ў няволі агулам 75 дзён. Вярхоўны суд зьліквідаваў прафсаюз, нізавую арганізацыю якога яна ўзначальвала, як і ўсе іншыя незалежныя аб’яднаньні працоўных Беларусі.

Старшы апэратар устаноўкі рэктыфікацыі з 14-гадовым стажам Аляксандар Кухаронак быў адным зь першых работнікаў «Нафтану», які пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 аб’явіў страйк на прадпрыемстве. Неаднаразова арыштоўваўся. У іх з жонкай трое дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG