Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьнізіліся рэальныя пэнсіі. Абяцанага трэцяга падвышэньня не адбылося


Аляксандар Лукашэнка і пэнсіянэрка з Жыткавічаў, 2028 год
Аляксандар Лукашэнка і пэнсіянэрка з Жыткавічаў, 2028 год

У кастрычніку зьнізіліся рэальныя пэнсіі беларусаў, іх разьлічваюць з папраўкай на інфляцыю. Гэта вынікае з дадзеных Белстату. Падзеньне склала 0,6% адносна верасьня 2023 году, піша «Зеркало».

Рэальныя пэнсіі сёлета ў месячным выражэньні вырасьлі толькі ў траўні, жніўні і верасьні. У астатнія месяцы гэтага года рэальныя пэнсіі дэманстравалі падзеньне (гаворка пра студзень-кастрычнік, дадзеныя за лістапад пакуль не апублікаваныя). Прыкметней за ўсё яны ўпалі ў лютым — на 1,2% да студзеня.

У кастрычніку рэальная пэнсія ў сярэднім упала на 0,6 адсотка да верасьня. Сярэдняя прызначаная пэнсія другі месяц запар трымаецца на ўзроўні 693,4 рублі.

У бягучым годзе працоўныя пэнсіі павышалі з 1 траўня і 1 верасьня. Пры гэтым чыноўнікі абяцалі, што іх паднімуць тройчы, як і ў 2022-м. Аднак трэці раз працоўныя пэнсіі сёлета падвышаць ня сталі.

Чаму рэальныя пэнсіі могуць яшчэ больш упасьці

Зьніжэньне гэтых выплат афіцыйная статыстыка зафіксавала нават на фоне ручнога стрымліваньня інфляцыі ў краіне. І экспэрты, і самі чыноўнікі прагназуюць, што рост цэн паскорыцца, нягледзячы на жорсткае дзяржаўнае рэгуляваньне. Гэта азначае, што рэальныя пэнсіі могуць упасьці ў лістападзе і сьнежні яшчэ больш.

Дадзеныя Белстату — гэта сярэднія паказьнікі. Нават пры цьвёрдым дзяржаўным рэгуляваньні цэны працягваюць прыкметна расьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG