Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі галоўную рэдактарку і карэспандэнтку сьветлагорскага тэлеканала «Ранак»


Сілавікі. Архіўнае фота
Сілавікі. Архіўнае фота

Раней ўлады заблякавалі сайт тэлеканала «Ранак», які ў канцы чэрвеня прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Сілавікі затрымалі галоўную рэдактарку сьветлагорскага тэлеканала «Ранак» Юлію Даўлетаву, а таксама карэспандэнтку Людмілу Андэнку, напісаў у Facebook былы супрацоўнік канала Андрэй Ліпскі.

Паводле інфармацыі экс-супрацоўніка, галоўную рэдактарку дапыталі ў мясцовым аддзеле Сьледчага камітэту, пасьля чаго адправілі ў ІЧУ Жлобіна. Таксама ў ІЧУ зьмясьцілі і Людмілу Анденку.

Родным самога Андрэя Ліпскага сілавікі тэлефанавалі з патрабаваньнямі даць доступ у ягоную кватэру ў Сьветлагорску.

Паводле «Вясны», Даўлетаву і Андэнку затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле артыкулу аб садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (артыкул 361-1КК).

У верасьні МУС прызнаў тэлеканал «Ранак» «экстрэмісцкім фармаваньнем».

12 чэрвеня ў Сьветлагорску сілавікі ўжо затрымлівалі васьмярых супрацоўнікаў «Ранку». Затрыманых супрацоўнікаў судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (частка 2 артыкулу 19.11 КаАП).

20 чэрвеня Мінінфарм заблякаваў сайт сьветлагорскага тэлеканала, а ў ліпені сацсеткі і сайт прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі.

У жніўні сілавікі затрымлівалі і рэдактарку тэлеканала Юлію Даўлетаву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG