Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуарда Бабарыку ўнесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў»


Эдуард Бабарыка ў судзе, каляж з архіўных фота
Эдуард Бабарыка ў судзе, каляж з архіўных фота

КДБ Беларусі ўнёс сына Віктара Бабарыкі ў «тэрарыстычны сьпіс».

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі 5 сьнежня абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». У сьпіс уключылі Эдуарда Бабарыку, сына прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта на выбарах 2020 году Віктара Бабарыкі і кіраўніка ягонага перадвыбарнага штабу.

Таксама ў «тэрарыстычным сьпісе» апынуліся былы сілавік Іван Янчук, палітзьняволены жыхар Чыжоўкі Яўген Верхаводкін, 22-гадовы Максім Варнель, 46-гадовы Кірыл Крошкін, 44-гадовы Аляксандар Сігневіч, 52-гадовая Кацярына Джыг.

Цяпер у сьпісе агулам 1145 чалавек, зь іх 390 — беларусы (у сьпісе КДБ агулам 1154 пазыцыі, аднак 9 чалавек зь яго выдалілі раней).

  • Экс-старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда Бабарыку, кіраўніка перадвыбарнага штабу Віктара, затрымалі 18 чэрвеня 2020 году, калі яны накіроўваліся ў ЦВК здаць подпісы, сабраныя за вылучэньне Бабарыкі-старэйшага кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
  • Эдуарда абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 («распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»), п. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 («пасобніцтва ў арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і ч. 2 арт. 243 («ухіленьне ад выплаты падаткаў») КК.
  • 5 ліпеня Менскі абласны суд вынес прысуд у справе Эдуарда Бабарыкі — 8 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрыманьня ў СІЗА КДБ да 14 сьнежня 2021 году паводле пачатковага абвінавачаньня.
  • Сьледзтва і суд занялі для Эдуарда Бабарыкі амаль 3,5 года. Гэта рэкордны час для палітычных крымінальных справаў у Беларусі.
  • У канцы лістапада ў Вярхоўным судзе разгледзелі апэляцыю на прысуд Эдуарду Бабарыку. Прысуд палітвязьню пакінулі бязь зьменаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG