Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усе паставілі плюсікі ў бацькоўскім чаце». Як на Гомельшчыне бацькоў школьнікаў абавязалі глядзець дзяржаўную ТВ


Перадача Гомельскай тэлевізіі на тэму падлеткавай злачыннасьці. Скрыншот
Перадача Гомельскай тэлевізіі на тэму падлеткавай злачыннасьці. Скрыншот

Гомельская тэлевізія правяла жывы эфір зь міліцэйскім начальнікам і пракурорам на тэму падлеткавай злачыннасьці.

Жыхарка Гомля Марына (імя зьмененае. — РС) расказала Свабодзе, што бацькоў школьнікаў абавязалі даць справаздачу аб праглядзе тэлеперадачы «Мой няцяжкі падлетак». Эфір прайшоў 28 лістапада, на гомельскай тэлевізіі яго назвалі «Абласным бацькоўскім сходам». Бацькоў дзяцей у кадры не было, толькі міліцэйскі начальнік, супрацоўнік пракуратуры і аблвыканкаму.

«Глядзеў хто, не глядзеў — гэта ня так істотна. Толькі што клясная кіраўніцаа абавязала ўсіх бацькоў, каб паставілі плюсік у чаце клясы ў Viber. Дарэчы, такое ўпершыню. Раней толькі Лукашэнку абавязвалі ўсім глядзець», — пракамэнтавала Марына.

Яшчэ адна жыхарка Гомля, Алена, расказала, што ў яе дачкі, вучаніцы 8 клясы, клясная кіраўніца пыталася, ці глядзелі яе бацькі перадачу пра «цяжкіх падлеткаў».

«Выпытвала яна ня толькі ў маёй дачкі, але і ў яе аднаклясьнікаў», — дадала Алена.

Раённыя выданьні Лоеўскага і Лельчыцкага раёну апублікавалі здымкі, як жыхары райцэнтраў «актыўна сочаць за экранам тэлевізара».

На фота — жыхары райцэнтру перад экранамі, разам зь дзецьмі, сабакамі і катамі.

Лельчыцкае выданьне «Сьветлае жыцьцё» таксама дало справаздачу з фота з дамоў жыхароў райцэнтру.

«Цяпер, у гэтыя хвіліны, ляльчане ўважліва глядзяць перадачу «Мой няцяжкі падлетак».

Паводле статыстыкі YouTube, перадачу «Мой няцяжкі падлетак» паглядзелі 23 тысячы разоў (https://www.youtube.com/watch?v=-NBxuGX1G3M). Гэта пры тым, што звычайна перадачы гомельскай тэлевізіі на YouTube набіраюць у сярэднім ад 20 да 100 праглядаў (https://www.youtube.com/@tvr_gomel/videos).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG