На 5 сакавіка беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1412 чалавек, зь іх 33 журналіста.
Вольга Гарбунова, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы атрымала ад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Міжнародную жаночую прэміі за адвагу.
Лік былых і цяперашніх палітвязьняў у Беларусі наблізіўся да 3000.
На 10:00 самым загружаным кірункам застаецца літоўскі, тут беларускія памежнікі зафіксавалі 1500 грузавікоў.
Вайсковы камісар Віцебскай вобласьці вядзе папулярны тык-ток. «Палкоўнік жартуе — належыць сьмяяцца», — так падпісаны яго акаўнт.
За 3 сакавіка краіны Эўразьвязу не дазволілі перайсьці мяжу 92 нерэгулярным мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней – 68).
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Прадстаўніца Беларусі на конкурсе прыгажосьці «Міс Эўропа – 2024» Ірына Максімовіч, у якой узьнік канфлікт з украінскай удзельніцай Міленай Мельнічук, страціла працу.
Марш мае пачацца а 18-й гадзіне ў сераду, 6 сакавіка, на месцы, дзе адбылося злачынства. Арганізатаркі заклікаюць апрануцца ў чорнае.
У нядзелю Канада абвясьціла пра новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў Расеі ў сувязі са сьмерцю расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША памянялі подпіс да карціны Хаіма Суціна «Партрэт хлопчыка».
Арганізацыі BYSOL, BY_help, Dissidentby і фонд «Краіна для жыцьця» абʼядналіся і стварылі «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі».
3 сакавіка 1944 году, 80 гадоў таму, у Вільні ва ўласнай кватэры на вуліцы Ясінскага быў забіты беларускі драматург, пісьменьнік, артыст, тэатральны рэжысэр, тэатразнаўца, рэдактар і выдавец, грамадзкі дзяяч Францішак Аляхновіч.
Пасьля навіны пра сьмерць у Варшаве згвалтаванай 25-гадовай беларускі Лізаветы, у сацыяльных сетках пачалася акцыя #хопіцьгвалціць. У Інстаграме, Фэйсбуку і плятформе X людзі дзеляцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт.
Каранавірус SARS-CoV-II, які выклікаў у 2020 годзе пандэмію COVID-19, працягвае цыркуляваць у сьвеце. Пры гэтым ён зьмяняецца і выклікае ўсё больш лёгкае цячэньне хваробы і, адпаведна, больш лёгкія сымптомы.
1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі».
Спачуваньні блізкім і сябрам беларускі, якая памерла 1 сакавіка ў варшаўскай бальніцы празь некалькі дзён пасьля згвалтаваньня і спробы забойства, выказала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Праваабаронцы не выключаюць, што ўлады Расеі могуць мэтанакіравана хаваць Сяргея Ерамеева, каб прыхаваць доказы магчымых катаваньняў.
Аляксандар Ракіцкі больш за дваццаць гадоў працаваў у органах пракуратуры. У 2021 годзе ён быў блізкі да арышту, але пасьпеў выехаць з краіны.
Раніцай 1 сакавіка пасьля таго, як Літва закрыла пункты пропуску «Лаварышкі» (зь беларускага боку – «Катлоўка») і «Райгорад» («Прывалка») больш за 90 легкавых аўтамабіляў і 620 фур прастойваюць у чэргах на выезд зь Беларусі.
Сям’я беларусаў з малымі дзецьмі прадала дом пад Менскам, паехала ў Пэру і пасялілася ў доме шамана. Расказваем іх гісторыю.
Пра сьмерць начальніка ўпраўленьня па супрацьдзеяньні кібэрзлачыннасьці Берасьцейскага УУС палкоўніка Андрэя Глінскага стала вядома Mayday team.
У перавозчыкаў цэны на білеты адрозьніваюцца, аднак пераважна паказваюць істотны рост.
Нянавісьць да Ўкраіны стала адной з ключавых тэмаў лукашэнкаўскай прапаганды. Тлумачым, як так сталася.
Па папярэдніх зьвестках, «рэйд» на адвакатаў зладзіў КДБ.
Усяго, паводле абноўленых зьвестак, падчас масавага рэйду сілавікоў у канцы студзеня пад перасьлед трапілі ня менш як 287 чалавек, большасьць зь іх — жанчыны.
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустам Любаеў у чацьвер на памежным пераходзе ў Лаварышках расказалі аб прычынах і наступствах закрыцьця яшчэ двух КПП на мяжы зь Беларусьсю з 1 сакавіка.
У базе судовых рашэньняў Беларусі знайшлі некалькі спраў, у якіх жыхары Гомельскай вобласьці спрабавалі даказаць факт сьмерці сваякоў, што загінулі ва Ўкраіне.
Беларусы ў Польшчы запусьцілі бясплатны сэрвіс, закліканы дапамагчы эмігрантам вярнуць клад за здымнае жытло, калі арэндадаўцы адмаўляюцца яго вяртаць.
Падаткавікі сталі перад праблемай: як афіцыянты павінны дэкляраваць гасьцінцы ад кліентаў?
29 лютага пачнуць судзіць палітзьняволенага айцішніка Аляксандра Зіязэтдзінава. Яго абвінавачваюць у фінансаваньні экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці. Мужчыне пагражае да 15 гадоў калёніі, паведамляе «Вясна».
Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы пры Мінпрацы адсправаздачыўся пра выяўленьне нявыплаты заробкаў за некалькі месяцаў 2022 году на адным з рыбакомплексаў у Кобрыні. Ведамства сьцьвярджае, што пасьля праверак грошы работнікам выплацілі.
У 2023 годзе 5616 беларусаў падалі заяўку на атрыманьне міжнароднай абароны ў 27 краінах Эўразьвязу, а таксама Швайцарыі і Нарвэгіі. Зь іх амаль 5180 чалавек зрабілі гэта ўпершыню.
Палітзьняволены Павал Пяскоў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Улады Ізраілю ўпершыню заявілі пра тое, што працуюць над магчымасьцю прызыву ультраартадаксальных юдэяў у ЦАХАЛ.
У горадзе Бярозаўка Лідзкага раёну пэнсіянэр двойчы зьбіў былую жонку, пагражаў зарэзаць яе і ледзь не задушыў пакетам. Па выніках суду мужчыну прысудзілі тры месяцы арышту.
Ніхто ня хоча прызнаваць, што таксама можа пацярпець ад злачынства. Але замест таго, каб проста прамаўчаць, аднесьці свае страхі псыхолягу ці хоць бы гучна выказацца пра сьвет, у якім жанчыны нідзе ня могуць адчуваць сябе ў бясьпецы, яны пачынаюць перакідаць віну з нападніка на пацярпелую.
Польшча, Літва і Латвія 27 лютага зафіксавалі рэкордную з пачатку 2024 году колькасьць мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу зь Беларусі, сьведчыць аналіз паведамленьняў памежных службаў, які праводзіць «Позірк».
З 1 сакавіка Літва ў аднабаковым парадку закрывае пункты пропуску Райгорад/Прывалка і Лаварышкі/Катлоўка.
Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі паабяцала ўзяць на кантроль беларускіх блогераў.
Нападніка, па інфармацыі польскіх СМІ, затрымалі цягам некалькіх гадзін. Ён пад вартай. Беларуска Лізавета ў крытычным стане знаходзіцца ў шпіталі.
«Тату аказвалі дапамогу ў турме, я не магу кагосьці абвінавачваць. Але на волі гэта маглі б зрабіць лепш», — кажа сын Ігара Ледніка.
Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.
Разьвітаньне з журналістам Андрэем Александровічам адбудзецца ў пятніцу, 1 сакавіка, у Варшаве.
З 23 сакавіка 2024 году пасьведчаньні кіроўцы ў Беларусі будуць выдаваць тэрмінам на 20 гадоў, расказалі ў ДАІ.
У Менскім абласным тэатры лялек «Батлейка» ў Маладэчне не працягнулі кантракт з 7 супрацоўнікамі, а дырэктарку зьнялі з пасады, паведамілі шэраг беларускіх СМІ. Чыноўнікі кажуць, што зачыняць тэатар ня будуць.
Загрузіць яшчэ