Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Польшчы стварылі бясплатны сэрвіс дапамогі тым, хто наймае жытло


Варшава, 14 лютага 2022
Варшава, 14 лютага 2022

Беларусы ў Польшчы запусьцілі бясплатны сэрвіс, пакліканы дапамагчы беларускім эмігрантам вярнуць заклад за найманае жытло, калі арандадаўцы адмаўляюцца яго вяртаць з надуманых прычынаў, паведамляе тэлеграм-канал для эмігрантаў-айцішнікаў «Dzik Pic. Откровенно о польском ИТ».

Заснавалі праект беларусы Яўген Казяк (заснавальнік студыі Stone Labs, якая распрацоўвае мабільныя і вэб-праграмы на аўтсорс) і Ўладзімер Ісаеў (юрыст па абароне інтэлектуальнай уласнасьці і заснавальнік юрыдычнага агенцтва Bonamark). Абодва пераехалі ў Польшчу зь Беларусі і на ўласным досьведзе пераканаліся, як няпроста бывае рэлякантам у новай краіне, бо многія ня ведаюць сваіх правоў і дрэнна валодаюць польскай мовай.

На створаным імі сайце kaucja365.pl можна загрузіць сваю дамову арэнды, і сыстэма з дапамогай штучнага інтэлекту распазнае яе ўмовы і складзе ліст для арандадаўцы на польскай мове з патрабаваньнем вярнуць каўцыю (заклад). Цяпер усё ў максымальна спрошчаным выглядзе, але ў далейшым, магчыма, дададуцца іншыя карысныя опцыі.

«Маёй стрыечнай сястры ва Ўроцлаве не вярнулі каўцыю ад таго, што яна нібыта зламала імбрык, які 2 гады прастаяў у падвале з прычыны непатрэбнасьці. «А давайце я вам проста новы імбрык куплю» не прынесла выніку, і арандадаўца «пайшоў у захад» з 2800 злотымі каўцыі (каля 700 даляраў ЗША. — РС). Мой арандадаўца «заціснуў» палову з 4000 злотых каўцыі (каля 1000 даляраў — рэд.) за чорныя палоскі на адной сьцяне. За гэтыя грошы ён потым перафарбаваў усю кватэру.

Пасьля невялікага дасьледаваньня я зразумеў, што праблема носіць масавы характар», — патлумачыў ідэю стварэньня праекту юрыст Уладзімер Ісаеў.

Таму беларусы захацелі крыху спрасьціць жыцьцё тым, хто прыехаў у Польшчу, і сваімі сіламі за месяц стварылі бэта-вэрсію сайту, які дапамагае змагацца зь нядобрасумленнымі арандадаўцамі.

«Пакуль водгукі станоўчыя, але юрыдычна працэс вяртаньня закладу можа займаць 2–4 тыдні, таму мы яшчэ чакаем першых пасьпяховых кейсаў», — расказалі каналу Яўген Казяк і Ўладзімер Ісаеў.

  • За апошнія 5 гадоў (з 2019-га) колькасьць беларусаў у Польшчы вырасла ў 6,5 раза. Агульная колькасьць беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, на пачатку 2024 году ацэньваецца ў 310 тысяч чалавек, зь іх летась прыехалі 60 тысяч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG