Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ДАІ Беларусі расказалі, калі пачнуць выдаваць пасьведчаньні кіроўцы тэрмінам на 20 гадоў


Траса. Ілюстрацыйнае фота
Траса. Ілюстрацыйнае фота

З 23 сакавіка 2024 году пасьведчаньні кіроўцы ў Беларусі будуць выдаваць тэрмінам на 20 гадоў, расказаў БелТА начальнік аддзяленьня рэгістрацыйна-экзамэнацыйнай дзейнасьці і тэхнічнага нагляду ДАІ МУС Аляксандар Шмаенкаў.

Паводле яго, такое рашэньне «прынясе карысьць як шараговым кіроўцам, так і рэгістрацыйным аддзелам ДАІ», бо зьнізіць нагрузку на іх. Акрамя таго, гэтая практыка, адзначыў Шмаенкаў, цалкам адпавядае міжнароднай.

«Многія краіны выдаюць пасьведчаньні на такі тэрмін. Аналягічную ідэю вылучылі таксама ў Расейскай Фэдэрацыі», — адзначыў ён.

Новы парадак прадугледжаны ўказам № 55, які 16 лютага падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Згодна зь ім зьмяншаюцца тэрміны выдачы даведак аб рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ (з 10 да 7 працоўных дзён), а таксама павялічваюцца тэрміны дзеяньня пасьведчаньня кіроўцы (з 10 да 20 гадоў) і дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіляў, ад выпуску якіх прайшло менш за 3 гады (да 3 гадоў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG