Паводле яе слоў, дзяўчына «адчайна змагалася за сваё жыцьцё», якое «ў яе бязьлітасна адабралі».
«Гэта проста невыносна! Мне складана апісаць увесь боль, што я адчуваю цяпер, — адзначыла палітык. — Але яшчэ я адчуваю злосьць. Злосьць на несправядлівасьць. На тое, што жанчыны ня могуць адчуваць сябе ў бясьпецы. На тое, што нехта абвінавачвае ахвяру гвалту ў тым, што здарылася».
«У нашым сьвеце не павінна быць месца жорсткасьці і гвалту. А вінаватыя ў такіх злачынствах павінны быць пакараныя», — падкрэсьліла Ціханоўская.
Такім чынам Ціханоўская зрэагавала на наяўнасьць у сьвеце гендэрнага гвалту, а таксама на тое, што ў сацыяльных сетках частка беларусаў, камэнтуючы сытуацыю са згалтаваньнем Лізаветы, пісалі, што дзяўчына сама вінаватая, што поздна ўвечары ішла і магчыма сама справакавала згвалтаваньне.