Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яе звалі Ліза». У Варшаве пройдзе марш у памяць пра беларуску, якая памерла пасьля згвалтаваньня.


Марш мае пачацца а 18-й гадзіне ў сераду, 6 сакавіка, на месцы, дзе адбылося злачынства. Арганізатаркі заклікаюць апрануцца ў чорнае.

«Мы выходзім на вуліцы ў яе гонар і ў памяць аб усіх жанчынах, якія падвергліся сэксуалізаванаму гвалту, — пішуць яны. — Мы не жадаем баяцца. Мы не жадаем, каб баяліся нашы дочкі і нашыя сяброўкі.

Тое, што здарылася з Лізай, магло адбыцца з любой з нас. Яе згвалціў і забіў „звычайны“ чалавек. Мы выходзім на вуліцы, каб Ліза не была забытая. Каб вуліцы нарэшце сталі бясьпечнымі для нас».

Пасьля сьмерці 25-гадовай беларускі Лізаветы, жорстка зьбітай і згвалтаванай у цэнтры Варшавы, намесьніца міністра юстыцыі Польшчы Марыя Эйхарт заявіла ў эфіры TVN24, што вызначэньне згвалтаваньня ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе зьменяць, «каб гэта стала злачынствам, а не — як сёньня — правапарушэньнем».

  • 1 сакавіка ў Варшаве памерла 25-гадовая беларуска Лізавета, на якую жорстка напалі ў цэнтры гораду. Непасрэднай прычынай сьмерці стала гібель мозгу.
  • Напад адбыўся 25 лютага. Мужчына ў масцы напаў на беларуску, калі яна вярталася раніцай дадому, прыставіў да яе шыі нож, сілай адцягнуў да суседняй брамы, дзе зьбіў і згвалтаваў. Аголеную жанчыну, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў пра ўсё ў паліцыю.
  • Падазраванага арыштавалі. 23-гадоваму мужчыну прызначылі арышт на тры месяцы. Паводле суду, сабраныя на цяперашнім этапе разгляду доказы сьведчаць аб высокай імавернасьці, што менавіта ён учыніў інкрымінавыя яму дзеяньні. Мужчыну выставілі абвінавачаньне ў разбоі, сэксуальных злачынствах і замаху на забойства з ужываньнем небясьпечнай зброі. За гэтыя дзеяньні яму пагражае ад 15 гадоў турмы да пажыцьцёвага зьняволеньня. У яго дома паліцыянты, сярод іншага, знайшлі літаратуру на тэму забойстваў і згвалтаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG