Пра гэта Ірына Максімовіч расказала ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», заўважыла «Люстэрка».
«Мяне звольнілі з мадэльнага агенцтва», — расказала Максімовіч, дадаўшы, што яго дырэктар з Украіны.
Аднак, як яна кажа, ёй ужо шлюць прапановы іншыя агенцтвы, а сама яна хацела б і надалей прадстаўляць Беларусь у розных конкурсах. Таксама яна патлумачыла канфлікт у аўтобусе, які мела з прадстаўніцай Украіны.
«Зьняла яна толькі мой адказ, а свой, натуральна, не здымала. Паслалі на тры вясёлыя літары вось такім жа мацюком маю краіну, маю сям’ю і ўсіх нашых беларусаў», — сказала Максімовіч.
Дзяўчына дадала, што ўсе «трымаліся да апошняга», а на працягу ўсяго конкурсу Мельнічук кожную раніцу ў аўтобусе глядзела відэа пра вайну, расказвала, колькі там бомбаў прыляцела.
«Яна казала: я ня буду сядзець насупраць Расеі і Беларусі за сталом, разам і гэтак далей. Мы ўсё гэта да апошняга трывалі ад чыстай душы і сэрцы. Мы разумелі, што так, сапраўды трагедыя, ну, эмоцыі, ну дзяўчынка яна, ну маленькая, 19 гадоў, няхай яна гуляе, мы нічога не рабілі да канкрэтнага хэйту», — паведаміла Максімовіч.
«Усе стаім чакаем, усе стаміліся, здымкі па 12 гадзін, а яна рыдае, пасылае ўсіх. У аўтобусе ўжо ня вытрымала я, здалі мае нэрвы, і калі ўжо проста сказалі, каб здохла ты, твая сямʼя, твая краіна разам з Расеяй, вось гэтага я стрымаць не змагла і адказала гэтак жа мацюком і ў такім жа нахабным стылі, бо я лічу, што з такімі людзьмі трэба мець зносіны на іхнай мове», — сказала Максімовіч.
У канцы лютага ў Лібане прайшоў конкурс прыгажосьці «Міс Эўропа – 2024». Першае месца на ім заняла прадстаўніца Расеі, трэцяе — віцяблянка Ірына Максімовіч. Скандал разгарэўся крыху пазьней, калі ўкраінская ўдзельніца Мілена Мельнічук паскардзілася ў сацыяльных сетках, што падчас конкурсу сутыкнулася зь «пеклам і нянавісьцю», у тым ліку з абразамі і пагрозамі з боку арганізатараў і беларускі.