Падзеі 9 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Стала вядома, па якіх артыкулах будуць судзіць сямʼю Прохаравых зь беларуска-украінскага памежжа. Ім можа пагражаць да пятнаццаці гадоў калёніі, піша «Наша Ніва».
У курортным пасёлку Красная Паляна ў раёне Сочы будуюць рэзыдэнцыю для Лукашэнкі. Да Каўкаскай вайны XIX стагодзьдзя, якая прывяла да масавага перасяленьня чаркесаў у Асманскую імпэрыю, Сочы і яго ваколіцы былі часткай гістарычных земляў гэтага народу.
Пакараньне паводле артыкула, які ставяць у віну польскаму судзьдзі Томашу Шмыту, прадугледжвае ад 8 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.
Хрысьціянскі прапаведнік, паэт і бард Сяргей Мельянец у інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода расказаў пра свой арышт і ўцёкі зь Беларусі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
9 Траўня, па вэрсіі ідэолягаў і чыноўнікаў ад адукацыі, пачалося яшчэ ў сакавіку. Менавіта з сакавіка па канец траўня сёлета расьпісаныя пляны сьвяткаваньня Дня Перамогі ў школах. Паглядзелі, што там адбываецца, і пагутарылі з бацькамі.
Дэзэртыра з расейскага войска затрымалі падляскія памежнікі адразу пасьля перасячэньня беларускай мяжы, паведамляе RMF FM.
Падзеі 8 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў у сваім тэлеграм-канале аб выяўленьні 3 траўня целаў дваіх іншаземцаў на мяжы з Латвіяй, а 5 траўня — яшчэ аднаго на мяжы з Польшчай.
Прарасейская актывістка Вольга Бондарава абрынулася з крытыкай на нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Сялук, але праз паўгадзіны выдаліла пост у Telegram, піша reform. news.
Плынь грамадзян Літвы, якія ўяжджаюць у Беларусь, зьменшылася ў сакавіку і красавіку на 73% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2023 году — з 129 087 да 33 917, паведаміў партал lrt.lt з спасылкай на дадзеныя ўраду гэтай балтыйскай краіны.
Паводле Беларускага расьсьледніцкага цэнтру, кампанія-вытворца галяграмаў зьвязаная з набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам.
Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у расейскую вайну супраць Украіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для зьмены ўлады ў Беларусі?
У студзені — красавіку насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.
Пра сьмерць 57-гадовага мастака і музыкі Васіля Пачыцкага «Эўрарадыё» паведамілі яго сябры.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт — ня першы іншаземец, які папрасіў абароны ў Беларусі. Расказваем, што стала зь ягонымі папярэднікамі.
Свабода пагутарыла з дачкой экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Аленай, якая больш за 20 гадоў жыве ў Нямеччыне.
Больш за 200 «данецкіх дзяцей» адпачылі ў Беларусі з 2022 году, паведаміў генэральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 6 траўня.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Камітэт адукацыі Менскага гарвыканкаму рэглямэнтаваў «фармат і парадак» правядзеньня выпускных вечароў у сталічных школах.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт у прэс-цэнтры БелТА падпісаў у Менску заяву аб адстаўцы і выказаўся ў падтрымку беларускіх уладаў.
Па стане на 3 траўня ў Беларусі 1386 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Ад першых акцый у верасьні 2020-га да ўзлому КДБ вясной 2024-га. Пагаварылі з прадстаўніцай «Кібэрпартызанаў», а таксама папрасілі ацаніць іх дзейнасьць былога супрацоўніка беларускіх спэцслужбаў.
Забарона на наведваньне лясоў уведзеная ў чатырох раёнах Берасьцейскай вобласьці — Берасьцейскім, Кобрынскім, Жабінкаўскім і Маларыцкім. Пра гэта сьведчаць актуальныя дадзеныя інтэрактыўнай мапы на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Памёр брытанскі актор Бэрнард Гіл, які атрымаў найбольшую вядомасьць сваімі ролямі ў фільмах «Тытанік» і трылёгіі «Уладар пярсьцёнкаў», якія атрымалі прэміі «Оскар». Аб сьмерці актора, якому было 79 гадоў, у нядзелю паведамляе ВВС са спасылкай на яго агента. Аб прычынах сьмерці не гаворыцца.
У акупаваным расейскімі войскамі ўкраінскім горадзе Бярдзянск падарвалі машыну супрацоўніка папраўчай калёніі, ён загінуў. Пра гэта паведамляе Сьледчы камітэт Расеі.
Спэцслужбы эўрапейскіх краін папярэдзілі свае ўрады аб пагрозе дывэрсій з боку Расеі, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы ў выведцы.
Сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова «ўвасабляе трыюмф жыцьця над сьмерцю, перамогу дабра над злом, пакоры і самаахвярнасьці над усёдазволенасьцю і эгаізмам», заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 траўня вернікаў з праваслаўным Вялікаднём.
Вялікдзень — гэта сьвята, якое прынята адзначаць у коле сям’і, аднак «многія беларусы ня могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень», сказала 5 траўня лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Савецкі раённы суд Бранска адправіў непаўналетняга ў СІЗА па хадайніцтве сьледзтва паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі.
Беларускім школьнікам прапанавалі пісаць цытаты Аляксандра Лукашэнкі на ўсебеларускай дыктоўцы «Я раскажу пра Перамогу». Пра гэта піша выданьне «Флагшток».
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па прамысловым прадпрыемстве ў Індустрыяльным раёне Харкава, пацярпелі шэсьць чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласьці Алег Сінягубаў.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ня будзе накладваць вэта на абноўлены закон аб абмежавальных мерах у дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе LRT.
7 і 8 мая 2024 году ва ўсіх установах адукацыі Беларусі пройдзе адзіны ўрок, прысьвечаны Дню Перамогі. Гомельская эпархія БПЦ апублікавала «відэаматэрыял, рэкамэндаваны для правядзеньня асьветніцкіх урокаў».
Праваслаўныя вернікі Беларусі 5 траўня будуць адзначаць Вялікдзень. У Міністэрстве ўнутраных спраў анансавалі дадатковыя меры для «гарантаваньня бясьпекі грамадзян».
Найбольш зь велікодных прадуктаў падаражэлі гародніна і мяса. Наколькі вырасьлі цэны, мераем у пасках.
На гэтым тыдні «Кібэрпартызаны» апублікавалі архіў зваротаў у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі за 9 гадоў з узламанай базы КДБ, Аляксандар Лукашэнка наведаў Гомельскую вобласьць і пачалася агітацыйная кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду.
Як паведамілі сваякі палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, на яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Да завяршэньня ягонага другога тэрміну заставалася 2 месяцы.
Былы міністар унутраных спраў Казахстану Ерлан Тургумбаеў зьмешчаны пад варту тэрмінам на два месяцы. Пра гэта паведаміла ў чацьвер прэс-служба Генэральнай пракуратуры Казахстану.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, уводзяць чарговыя новаўвядзеньні ў рабоце з кліентамі, вынікае з праведзенага інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналізу іх прэс-рэлізаў.
Беларускія спэцыялісты працуюць над стварэньнем адзінай дзяржаўнай плятформы продажу квіткоў у маршрутных таксі, паведамляе БТ.
Свабода пагаварыла з трыма былымі беларускімі незалежнымі журналістамі пра тое, як зьмянілася іхнае жыцьцё, калі яны пакінулі сваю прафэсію. Гэтая публікацыя Свабоды прысьвечаная Дню свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.
Упэўненасьць у сваёй рацыі, агрэсія, пагрозы. Свабода даведалася, што кажуць «пільныя грамадзяне», якія даносілі на іншых.
Загрузіць яшчэ