Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 8 траўня: віцебскага лекара арыштавалі на 15 дзён; берасьцейца затрымалі за ўдзел у пратэстах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Віцебскага лекара арыштавалі на 15 дзён за падтрымку Ўкраіны ў чаце-рулетцы

15 красавіка суд Першамайскага раёну Віцебску арыштаваў лекара Аляксандра Рандарэнку за «несанкцыянаванае пікетаваньне» (частка 1 артыкула 24.23 КаАП), паведамляе тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю» са спасылкай на банк судовых рашэньняў.

Згодна з пастановай суду, віцяблянін у чаце-рулетцы выкрыкваў «лёзунг грамадзка-палітычнага характару і дэманстраваў прадмет з выявай сьцяга жоўта-сіняга колеру».

На судзе абвінавачаны прызнаў віну і патлумачыў, што падчас стрыму быў п’яны.

Берасьцейца затрымалі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 году

Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, набліжаных да сілавікоў, апублікаваў відэа з затрыманым за ўдзел у пратэстах 2020 году берасьцейцам.

На відэа сілавікоў беларус кажа, што ўдзельнічаў у масавых мерапрыемствах, выходзіў на праезную частку, абгарнуўшыся ў бел-чырвона-белы сьцяг, выкрыкваў лёзунгі, перакрываў дарогу транспарту і быў на пратэстах у той момант, калі людзі кідалі камяні і будавалі барыкады.

Паводле якога артыкулу абвінавачваюць затрыманага і ў якім статусе ён знаходзіцца, невядома.

10 траўня васьмярых жыхароў Берасьця будуць судзіць за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG