Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 3 траўня: брату затрыманага за дывэрсію ў Мачулішчах прысудзілі 4 гады калёніі за данаты


Суд у Берасьці, архіўгнае фота
Суд у Берасьці, архіўгнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Берасьці новы масавы суд за акцыі пратэсту 2020 году

У судзе Ленінскага раёну Берасьця 3 траўня пачалі судзіць адразу чатырох чалавек паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Удзел у масавых беспарадках»). На лаве падсудных Уладзіслаў Вашчынчук, Вадзім Анціпаў, Станіслаў Дубоўскі, Мікалай Воран.

Як піша праваабарончы цэнтар «Вясна», Станіслава Дубоўскага затрымалі ў канцы сьнежня 2023 году, калі ён вырашыў вярнуцца на сьвяты ў Беларусь з Польшчы, дзе жыў ужо больш за год. Яго затрымалі дома сілавікі ў поўным рыштунку, а потым запісалі відэа.

Справу разглядае Аляксандар Семянчук, на рахунку якога мінімум 34 палітычныя прысуды.

На Берасцейшчыне да гэтага часу працягваюцца масавыя суды за ўдзел у акцыях пратэсту. Так, напрыклад, за апошні месяц вынесьлі прысуды ўжо 17 жыхарам Баранавічаў, а на 7 траўня ў Баранавіцкім судзе заплянаваны суд над 8 чалавекамі.

Палітвязьня Андрэя Лапаціна асудзілі да 4 гадоў калёніі за данаты

У Менскім гарадзкім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзьняволенаму Андрэю Лапаціну — 4 гады калёніі агульнага рэжыму.

Судзьдзя Сьвятлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у «фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.

Андрэя затрымалі на пачатку траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму ў справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве.

Сьледчы камітэт распачаў спэцвядзеньне супраць актывіста Ежы Грыгенчы — яго зьбіраюцца судзіць завочна

53-гадоваму Ежы Грыгенчу інкрымінуюць ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). і арт. 368 КК («Абраза прэзыдэнта»).

Мужчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсьці ва Ўпраўленьне СК па Горадзенскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG