Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 2025 году ў Беларусі плянуюць запусьціць мабільны дадатак для маршрутных таксі


Аўтобус у Менску. Архіўнае фота
Аўтобус у Менску. Архіўнае фота

Беларускія спэцыялісты працуюць над стварэньнем адзінай дзяржаўнай плятформы продажу квіткоў у маршрутных таксі, паведамляе БТ.

Меркаваны тэрмін рэалізацыі праекту, які стане агульнай базай усіх міжгародніх, прыгарадных і гарадзкіх маршрутаў з дакладным раскладам і адсочваньнем вольных месцаў, — 2025 год. Паводле дзяржтэлебачаньня, пасажыр зможа замовіць і аплаціць паездку онлайн у любы час, чэк будзе ў смартфоне.

Юры Супрановіч, дырэктар ДП «Сталічны транспарт і сувязь», расказаў, што распрацоўка мабільнага дадатку для маршрутных таксі нацэленая на павышэньне ўзаемадзеяньня іх службаў з апэратарамі перавозак пасажыраў.

«На дадзены момант узьнікаюць рознагалосьсі ў сувязі з адсутнасьцю агульнай мэтадалёгіі працэсу», — адзначыў Супрановіч.

Паводле ягоных слоў, новае прыкладаньне дасьць магчымасьць вывучаць актуальнасьць пасажырапатоку, апэратыўна зьмяняць маршрутную сетку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG