Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: ад Сяргея Ціханоўскага няма зьвестак больш за 420 дзён


Сяргей Ціханоўскі ў судзе. Архіўнае фота
Сяргей Ціханоўскі ў судзе. Архіўнае фота

Па стане на 3 траўня ў Беларусі 1386 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Сьвятлана Ціханоўская расказала агенцтву AP, што не атрымлівала зьвестак ад свайго зьняволенага мужа палітычнага вязьня Сяргея Ціханоўскага на працягу 421 дня.

«Ужо больш за год я ня ведаю пра стан Сяргея, ня ведаю, ці дазволілі яму атрымаць грошы і ці ёсьць у яго зубная паста і туалетная папера», — сказала яна.

14 сьнежня 2022 году абвясьцілі прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву, Дзьмітрыю Папову.

  • Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў калёніі;
  • Статкевіча — на 14 гадоў калёніі;
  • Лосіка і Цыгановіча — на 15 гадоў калёніі;
  • Папова і Сакава — на 16 гадоў калёніі.

Палітвязьняў абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасьці працэсу невядомыя. Арыштавалі ўсіх шасьцярых яшчэ да выбараў 9 жніўня 2020 году і масавых пратэстаў.

Апроч Ціханоўскага, больш за год у поўнай ізаляцыі, у рэжыме інкамунікада знаходзяцца палітзьняволеныя Марыя Калесьнікава (бязь вестак — 443 дзён), Мікола Статкевіч (448 дзён), Максім Знак (449 дзён) і іншыя палітвязьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG