Палітзьняволенаму анархісту Дзьмітрыю Разановічу дадалі 9 месяцаў зьняволеньня паводле артыкулу аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі (артыкул 411 КК), піша тэлеграм-канал «Права на паўстаньне». Працэс над Разановічам пачаўся 26 сакавіка ў калёніі «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах. Аб падрабязнасьцях абвінавачаньня не паведамлялася.
- У сакавіку Разановіча зьмяшчалі на 10 дзён у ШЫЗА.
- У кастрычніку палітвязьня перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу — як паведамлялі, да сакавіка 2024 году.
- Раней Дзьмітрыя Разановіча неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.
- Дзьмітрыя Разановіча затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 году.
- 22 сьнежня Менскі абласны суд прызначыў анархістам Аліневічу і Раманаву па 20 гадоў калёніі, Разановічу — 19 гадоў калёніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд зь першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.
Форум