Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба, «сьвятло велікодных дзён нагадвае пра вечныя эвангельскія ідэалы дараваньня і спагады, любові і клопату пра блізкіх».
«Разам са Сьвятым Хрыстовым Уваскрасеньнем адраджаецца і прачынаецца вясна, сэрцы вернікаў напаўняюцца гармоніяй і спакоем, — гаворыцца ў віншаваньні. — Сёньня звон праваслаўнай царквы сымбалізуе панаваньне на нашай зямлі сапраўдных каштоўнасьцяў хрысьціянства, якія збліжаюць пакаленьні, выступаюць асновай адзінства беларускага народа».
У віншаваньні кіраўніку Беларускай праваслаўнай царквы Веньяміну Лукашэнка адзначыў, што вера зьяўляецца «неад’емнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасьці і культурнай спадчыны Беларусі».
«Мудрасьць і настаўніцтва» мітрапаліта, перакананы віншавальнік, надаюць «сілы тым, хто жыве ў нястачы ў суцяшэньні, лечаць душы людзей».
Ён назваў службу Веньяміна «неацэнным унёскам» у разьвіцьцё грамадзтва, у «адстойваньне і захаваньне традыцыйных каштоўнасьцяў і маральных ідэалаў».
- У Беларусі амаль чатыры гады працягваюцца масавыя палітычныя рэпрэсіі. Паводле зьвестак праваабаронцаў, на раніцу 5 траўня ў краіне 1.385 палітвязьняў.
- За першы квартал 2024 года ў Беларусі затрымана 987 чалавек (больш за ўсё ў студзені — 406), траціна з іх — жанчыны. У 65 ёсьць непаўналетнія дзеці. Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што прыведзеныя лічбы «могуць быць значна большымі», бо не ўсе выпадкі рэпрэсій становяцца вядомымі.
- Праваслаўе ў Беларусі лічыцца дамінуючай хрысьціянскай канфэсіяй. Расейская праваслаўная царква лічыць беларускую зямлю сваёй кананічнай тэрыторыяй. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасьць вернікаў у чатыры мільёны. Праваслаўная царква ў Беларусі налічвае 1.737 прыходаў у 15 эпархіях, адкрыта 1.878 храмаў, на этапе будаўніцтва — 147.
Форум