7 траўня памёр мастак і музыка Васіль Пачыцкі — авангардыст, аўтар зайцоў зь «БелГазеты» і канцэптаў для кліпа «ляпісаў» «Ластаўкі», лідэр гурту «Перебор».
Пачыцкаму было 57 гадоў. Інфармацыю пра яго сьмерць пацьвердзілі «Эўрарадыё» яго сябры.
Васіль Пачыцкі нарадзіўся ў Рэчыцы, да апошняга часу жыў у Беларусі. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музэях Беларусі, Расеі, Францыі, ЗША, Ірляндыі.
Форум