Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўніка «Белінвэстбанку» асудзілі на 12 гадоў за хабар


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску вынесьлі прысуд топ-мэнэджарам дзяржаўнага банку. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

У Менскім гарадзкім судзе вынесьлі прысуд у справе экс-кіраўніка «Белінвэстбанку» Андрэя Брыштэлева і іншых топ-мэнэджараў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Андрэя Брыштэлева абвінавацілі ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК Беларусі). Яго пакаралі 12 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 2000 базавых велічыняў (80 тысяч рублёў).

Былога выканаўчага дырэктара «Белінвэстбанку» Андрэя Раманенку і начальніка аднаго са структурных падразьдзяленьняў банку Ігара Піскунова прызналі вінаватымі ў злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 424). Акрамя таго, Піскунова абвінавацілі ў дапамаганьні ў даваньні хабару (ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 431 КК Беларусі). Які прысуд ім вынесьлі, не паведамляецца.

Вырак законнай моцы не набыў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.

Аб затрыманьні Андрэя Брыштэлева стала вядома канцы красавіка 2022 году, паведамяле «Люстэрка». Пасьля гэтага «Белінвэстбанк» быў некалькі месяцаў без кіраўніка. Асноўны акцыянэр «Белінвэстбанку» — Дзяржаўны камітэт маёмасьці.

Суд над топ-мэнэджраамі банку пачаўся 5 сьнежня 2023 году. Ён праходзіў у закрытым рэжыме.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG