Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7694 спробы нелегальнага пранікненьня мігрантаў з тэрыторыі Беларусі спынілі ў траўні суседнія краіны ЭЗ


Польскія вайскоўцы на польска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.
Польскія вайскоўцы на польска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.

7694 спробы нелегальнага пранікненьня мігрантаў з тэрыторыі Беларусі спынілі ў траўні 2024 году Літва, Латвія і Польшча.

Гэта на 21,6% больш, чым у красавіку (6.327), і на 63% больш, чым у траўні 2023 года (4.719), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак іх памежных службаў.

Польшча перадухіліла 7117 спроб незаконнага перасячэньня мяжы (+30,3% да красавіка, +140,5% да траўня 2023 года), Латвія — 543 (-33,8%, −64,9%), Літва — 34 (-27,7%, −83,9%).

Сёлета за пяць месяцаў суседнія краіны ЭЗ папярэдзілі 18 813 спроб нелегальнага пранікненьня зь беларускай тэрыторыі (+21,2% да аналягічнага леташняга пэрыяду).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG