У Баранавічах вынесьлі выракі за ўдзел у пратэстах васьмі мясцовым жыхарам, якіх абвінавацілі ў грубым парушэнні парадку
У Баранавіцкім гарадзкім судзе абвясьцілі прысуды васьмярым мясцовым жыхарам, якіх абвінавацілі ў грубым парушэньні парадку (частка 1 артыкула 342 КК), піша «Берасьцейская Вясна».
Усіх абвінавачаных пакаралі пазбаўленьнем волі:
- Дзьмітры Філіповіч атрымаў пакараньне ў 2 гады 6 месяцаў калёніі,
- Кастанцін Каляга і Эрык Каласоўскі — па 2 гады калёніі,
- Павал Сергіеня, Іван Дрык і Іван Пацко — па 1 годзе і 6 месяцах калёніі,
- Аляксандар Лаўрушчык і Арцём Лапіч — аднаму паўтара года калёніі, другому 2 гады, але невядома, каму зь іх колькі прысудзілі.
Разгляд справы працягваўся з 7 па 31 траўня.
Такім чынам, сёлета вынесьлі прысуды ўжо 25 жыхарам Баранавічаў. У красавіку ў Баранавічах па тым жа артыкуле ў двух судовых працэсах асудзілі 17 чалавек.
Форум