Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася яшчэ на 26,4 тысячы


Дзеці ў вайскова-патрыятычным лягеры Беларусі, архіўнае фота 2022 году
Дзеці ў вайскова-патрыятычным лягеры Беларусі, архіўнае фота 2022 году

За 2023 год колькасьць дзяцей у Беларусі зьменшылася на 26 375, вынікае са статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

На 1 студзеня 2024 году ў Беларусі пражывалі 1 801 383 дзіцяці да 18 гадоў, гэта 19,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Тым часам год таму, на 1 студзеня 2023 году, у Беларусі налічвалася 1 827 758 дзяцей да 18 гадоў. Такім чынам, за 2023 год колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася на 26 375 (або на 1,44%), сьведчыць статыстыка.

На 1 студзеня 2022 году ў Беларусі пражывалі 1 847 711 дзяцей (на 19 953 дзіцяці больш, чым на пачатак 2023 году), на пачатак 2021 году — 1 860 711 дзяцей (на 13 тысяч больш, чым на пачатак 2022 году), на пачатак 2020 году — каля 1 млн 869 тысяч дзяцей.

Агулам за 4 гады, з пачатку 2020 году, колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася прыкладна на 68 тысяч.

З 2020 году Беларусь з прычыны палітычных рэпрэсіяў вымушана пакінулі сотні тысяч чалавек, у тым ліку сем’і зь дзецьмі. Паводле зьвестак Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, колькасьць вымушаных мігрантаў зь Беларусі склала ад 200 да 500 тысяч чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG