Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На летнія вакацыі дзецям палітвязьняў сабралі больш за 20 тысяч эўра


Ілюстрацыя з назвамі фондаў, якія абвясьцілі акцыю «Падорым дзецям палітвязьняў летнія вакацыі»
Ілюстрацыя з назвамі фондаў, якія абвясьцілі акцыю «Падорым дзецям палітвязьняў летнія вакацыі»

Гуманітарныя фонды чацьвёрты раз праводзяць акцыю «Падорым дзецям палітвязьняў летнія вакацыі».

У рамках арганізаванага фондам салідарнасьці BySol дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязьняў сабралі больш за 20 тысяч эўра.

Грошы накіруюць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку дзецям цяперашніх палітвязьняў і былых палітвязьняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў выплацяць дапамогу ў памеры 100 эўра. Збор працягваецца, заяўленая сума — 23 400 эўра.

Летась на адпачынак дзяцей палітвязьняў сабралі 28 006 эўра. Дапамогу тады атрымалі 270 дзяцей са 149 семʼяў.

У Беларусі не засталося «ніводнай сямʼі, якую тым ці іншым чынам не закранулі б рэпрэсіі», заявіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 23 траўня ў відэазвароце да ўдзельнікаў кангрэсу па беларускіх палітвязьнях у Празе. Па яе словах, «тысячы беларускіх дзяцей растуць у няпоўных семʼях толькі таму, што так захацеў дыктатар».

Традыцыйная дзіцячая акцыя сёлета ладзіцца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, «Страна для жизни», Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA).

За ўсю гісторыю дзіцячых акцый на сайце BySol было падтрымана больш за 1600 заявак.

Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Цягам чатырох апошніх гадоў перад гэтым днём стартуе акцыя для дзяцей палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG